ВОСКОДАЛ (воскодал), м. ужыв. толькі ў адзін. Мядовы квас. Воскодал у мене такі добренны. Ляск.
ВОСКОВІК (восковік), м. Цадзілка для сыру. Возьмі восковік да отцадзі сыр. Буда-Саф.
ВОТВЕДЫ (вотведы), ужыв. толькі ў множным. Наведванне парадзіхі. На вотведы Любы Семенавай прышло мо з дваццаць баб. Зар.
ВОЦЕП (воцеп), м. Вочап. Ле Макарового колодзезя поставілі нову воцеп. Зім. Буд.
ВОЧАПКА (вочапка), ж. Кавалак вяроўкі, якою прывязваюць карову, калі дояць. Возьмі вочапку і прывежы корову. Санюк.
ВУГАН (вуган), м. ужыв. толькі ў адзін. 1. Вясковая плошча. Пойду на вуган до людзей, мо што почую. Ляск. 2. Месца, куды выганяюць скот. Прогоні корову на вуган. Смят.
ВУГЛЯДКА (вуглядка), ж. Люстэрка. Погледзела ў вуглядку і не познала себе — так постарела. Дзёрн.
ВУЖОВІК (вужовік), м. Ядавіты грыб. А вужовіка можно прыняць за доброго грыба, за боровіка. Астраж.
ВУЙДА (вуйда), ж. ужыв. толькі ў адзін. Вельмі цікаўная жанчына. А вуйда тая так і бегая по хатам. Верб.
ВУЛКА (вулка), ж. Завулак. Корова зашла ў тую вулку, прыгані ее адтуль. Загал.
ВУЛЕХЧАЦЬ (вулехчаць), -аю-, -еш-, зак. трыв. Кастрыраваць. Етого кабанчыка нам требо вулехчаць. Капц.
ВУНЯВО (вуняво), часціца. Вунь. Настася вуняво ў печы вупаліла, а ты шчэ спіш. Васьк.
ВУПАСТОК (вупасток), м. Аднагадовае цяля. Хорошы вупасток, гладкі, Арцём продае вупастка. Астраж.
ВУПУСТКА (вупустка), ж. Месца выпасу скаціны. У нас блізко німа вупусткі, гонім товар далеко. Бокаў.
ВУСАЛАПІЦЬ (вусалапіць), -ю-, -іш-, зак. трыв. Высунуць. Чаго ты вусалапіў язык? Гароч.
ВУСКАРОК (вускарок), м. Кавалак смажанага сала. На сковородзе остаўса одзін вускарок, а то ўсе сало з'елі. Брын.
ВУТНУЦЬ (вутнуць), -еш-, -у-, незак. трыв. Стукнуць. Ось я зараз цебе вутну. Партыз.
87 👁