Старонка 17
◀ / 73 ▶
ВІТУШКА (вітушка), ж.ужыв.толькі ў адзін. Фасоль, якая ўецца. Посадзіла одну вітушку — седухі нема. Скрыг. ВІШ (віш), ж.ужыв. толькі ў адзін. Сухая леташняя трава, што зімуе на балоце. Трэба накасіць вішы на потсціл. Кам. ВІШАНКА (вішанка), ж.ужыв. толькі ў адзін. Матрас, які напіхаюць сенам. Тато, хадзем напхаем вішанку сеном. В.Аўц. Няякаснае сена, труха. Скінь з вушак сена вішанкі і патсцялі карові. Кам. ВОБ'ЕДЗЬ (воб'едзь), ж. ужыв. толькі ў адзін. Аб'едкі ад сена ці саломы. Ідзі воб'едзь вукінь з ясель. Бок. ВОБМЕШКА (вобмешка), ж.ужыв. толькі ў адзін. Тоўчаная бульба з мукой для корму свіней. Наклала свінням вобмешкі цэла корыто — хай едзяць. Стад. ВОДМУЦЬ (водмуць), ж.ужыв. толькі ў адзін. Круча ў рацэ. Коло берагу водмуць, там так круціць. Бакл. ВОЛОВОД (воловод), м. ужыв. толькі ў адзін. Вяроўка пэўнай даўжыні, не болей пяці метраў. Навезала ў воловод столькі снопоў, шчо ледзьві донесла. Вал. ВОЛОСЕНЬ (волосень), ж.ужыв. толькі ў адзін. Тонкая лугавая трава. Улез у таку волосень, шчо не вулезу. Буда-Саф. ВОЛОКА (волока), ж. Вяроўка. Волока лежыць на возі, чого ты ее шукаеш. Малеш. Абора ў лапцях. Цепер волок не ўюць, постолоў мало хто носіць. Тонеж. ВОЛОСАЧ (волосач), м. ужыв. толькі ў множн. Брод на балоце. По шчавель ісці — трэбо волосач переходзіць. Дзёрн. ВОЛОЧКА (волочка), ж. Абора. Возьмі другу волочку, а тая порвалась у постоле. Шнурок у чаравіку. Дзе ты дзеў волочку з чаравіка, мо згубіў, а? Галуб. ВОНЬДЗЕКА (воньдзека), прысл. Тут, у гэтым месцы. Воньдзека буў лес, а цепер однэ корчэ. Граб. ВОПРАННЕ (вопранне), ніяк. ужыв. толькі ў адзін. Адзенне, вопратка. Одзень вопранне, бо холонно. Верас. ВОРОЦІЛО (вороціло), ніяк. Навойка ў ткацкім станку. Поверні вороціло, не стой. Тонеж. Непаваротлівы чалавек. Ну й вороціло ты, не повернеш. Малеш. ВОРУХАЦЦА (ворухацца), -ю-, -еш, незак. трыв. Памалу хадзіць. Што ты так ворухаесся, ек нежыві! Буда-Саф. ВОСЕКА (восека), прысл. Вось тут. Восека я воўка бачыла, чуць уцекла. Брын.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 73 ▶