Старонка 16
◀ / 73 ▶
ВАРОНКІ (варонкі), ужыв. толькі ў множн. Вараная бульба. Насып, мамо, варонок, есці хочу. Капц. ВАРТО (варто), прысл. Добра. От варто зробіў, што не ўлез у бойку. Смят. ВАСКАВІК (васкавік), м. толькі ў адзін. Конусападобная торбачка, у якой адцэджваюць сыр. От васкавік, атцадзі сыр. Навас. ВАТРУБЯНКА (ватрубянка), ж. Дамашняя каўбаса, зробленая з пячонкі і сала. Ек на дзіво получылась ватрубянка, така смачна. Канат. ВАЎКА (ваўка), ж. Невялікія раны на целе, балячкі (у мове дзяцей). Не чапай Стасіка, у его на ножцы ваўка. Васьк. ВАЎЧКІ (ваўчкі), ужыв. толькі ў множн. Расліна, накшталт асцюкоў. Расце на лугах, балотах, каля рэчкі, спелыя плады чапляюцца за адзенне. Була на болоці да столькі ваўчкоў начаплялась, хоць голосі. Капат. ВЕЗОНКІ (везонкі), толькі ў множн. ліку. Рукавіцы. Галё, звежы мне везонкі, ты так хорошо вяжэш. Смят. ВЕЛЬМО (вельмо), прысл. Вельмі. Ежце крупнік — вельмо смачны. Стад. ВЕНОК (венок), м. 1.Звязка цыбулі. Поможы мне, донько, плесці цыбулю ў венок. Астраж. 2. Рад бярвенняў у зрубе. За дзень паклалі толькі два венкі. Тульг. ВЕРЦЕБ (верцеб), м. ужыв. толькі ў адзін. Невялічкае азярцо на лузе. Вода ў верцебі така чыста. Дзёрн. ВЕХАЦЬ (вехаць), ж.ужыв. толькі ў адзін. Жмут сухой травы для мыцця посуду. Памуй гладышкі вехаццю. Катл. ВЕХОТКА (вехотка), ж.Мачалка з сухой жорсткай травы. Дзе ты вехотку палажыла — ніяк не найду. Загал. ВІД (від), м., ужыв. толькі ў адзін. Твар. Унь чорнільну кляксу на від посадзіла. Малеш. ВІЛАЧНІК (вілачнік), м. Адна з пячных прылад: ёмка, вілка ці качарга. Венік унь за вілачнікам. Зар. ВІЛОШНІКІ (вілошнікі), зборн. назв. ужыв. толькі ў множн. Вілкі, ёмка, качарга разам узятыя. Помуй вілошнікі — заўтра недзеля. Скрыг. ВІНДАВАЦЬ (віндаваць), незак. трыв. Цікаваць, выглядаць. Кого ву тут віндуеце? Малеш. ВІРОК (вірок), м. Прылада для навівання пражы. Ганна, прынесі вірок, трэба ткаць кросны. Спяр. ВІТУХА (вітуха), ж.ужыв. толькі ў адзін. Фасоль, якая ўецца. Квасоля ў мене — адна вітуха. Мікул.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 73 ▶