Старонка 15
◀ / 73 ▶
БУЛЕ Б (буле б), дзеясл. умоўн. ладу. Было б. Буле б лепей, коб ён пошоў одсюль. Курыц. БУЛДЫКА (булдыка), м. толькі ў адзін. Нецікавы, нехляманы чалавек. Часамі гэтае слова ўжываецца як лаянка. А куды ты, булдыка, повернуў. Ляск. БУНАЧЭ (буначэ), злучн. Быццам. Буначэ ты не знаеш, одкуль ето ўзялоса. Дзёрн. БУНДА (бунда), ж. Дзіцячая квяцістая сукенка. Бунда вельмо хороша ў твое Галі. Смят. Пашыла сіццаву бунду. Зар. БУНТ (бунт), м. Звязка сушаных грыбоў. Одзін бунт грібоў у лаўку здала, а другі покінула собе. Астраж. БУРКІ (буркі), толькі ў множн. Сшытыя з шарсцяной тканіны валёнкі. Сабе пашыла буркі і добра — ногі не мерзнуць. Зар. БУЯНЫ (буяны), ужыв. у множн. Буякі. Пойдзем заўтра по буяны. Карм. БУТАЛЬ (буталь), м. Рознага памеру шкляная пасудзіна, літраў ад пяці да дзесяці і болей. Нарабіла з вішань поўны буталь наліўкі. Зар. БУЦЕЛ (буцел), м. ужыв. толькі ў адзін. Шкляная пасудзіна звыш пяці літраў. Наліла буцел варэння на зіму. Зар. БУЦІК (буцік), м. Ніжняя частка сцябла аеру каля кораня. Тато, отреж мне буціка с плюшніку. Ляск. БУХОЙ (бухой), прым. Вельмі п'ны. Сусед буў такі бухой, што ледзь ногі цегнуў. Бакл. ВАЕТА (ваета), указ. займ. Во гэта. Ваета пойдзе ў клуб і да дня гуляе. Зар. ВАЛЮША (валюша), ж. ужыв. толькі ў адзін. Даматканае сукно. Продай, Тацяно, мне хунт воўны, требо зробіць валюшу на буркі. Ляск. ВАНГОРЫЯ (вангорыя), ж. Дамашняя кветка, вяргіня. Паўліно, екі красівуе ў цебе вангоры. Дзёрн. ВАПТО (вапто), злуч. Быццам. Вапто нехто зайшоў у хату. Дубр. ВАРЭЙКА (варэйка), ж. Гаршчок. Зварыла квасоўку ў варэйцы. Зар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 73 ▶