Старонка 14
◀ / 73 ▶
БЛЕЙЧАК (блейчак), м. ужыв. толькі ў адзін. Цяслярны інструмент. Подай блейчак сюды, трэбо почысціць доску. Тонеж. БЛЯХА (бляха), ж. Самаробны процівень для выпечкі пшанічных вырабаў. Лажы каржы на бляху і стаў у печ. Дзве бляхі булак напекла. Пасел. БІДОН (бідон), м. Пасудзіна для малака. У мяне карова добрая, летам цэлы бідон малака дае за дзень. Бувала, цэлы бідон малака надаю ранкам і вечарам. Кам. БІТОН (бітон), м. Батон з пшанічнай мукі. Ну й смачны бітон купіла, ек сахар. Бітоны ў лаўку прывезлі. Ляск. БОДНЯ (бодня), ж.ужыв. толькі ў адзін. Кубел для сала. Поўна бодня сала, на ўсё лета хваціць. Макр. БОЛОННЕ (болонне), н., ужыв. толькі ў адзін. 1. Сенажаць. Така погода стоіць, і старые, і малые пошлі на болонне. 2. Выган для скаціны. Вугонь свінні на болонне, хай не вішчаць. Верас. БОННЯ (боння), ж.ужыв. толькі ў адзін. 1. Драўляная дзежка сала. Поўна боння сала. Малеш. 2. Дзежка для мукі. У бонню сыпалі муку. Малеш. БРАНКА (бранка), ж.ужыв. толькі ў адзін. Шарсцяная кофта. Надзень цёплу бранку, бо холодно. Верас. БРУС (брус), м. Брэлька. Ужэ тры брусы положылі — хутко столь слацьмуць. Ляск. БРЫКУХА (брыкуха), ж.Бруква. У нас така добра брыкуха ўродзіла, на ўсю зіму хваціць. Капц. БРЫЛЬ (брыль), м. Выступ у печы. Возьмі на брылю спічкі. Прыт. БУБКА (бубка), ж.Зярняты з пладоў гародніны і садавіны. Такіе смачные бубкі з гарбузовых семечак — есі і есці хочацца. Карм. БУДАН (будан), м. Шалаш. Зробіў бацько будан ле возера, коб можно ў час дожджу ховацца. Вугл. БУЙ (буй), м. толькі ў адзін. Высокае адкрытае месца для вятроў. Не стой на такім буі, ідзі ў зацішак. Карч. БУК (бук), м. Бык. Вугонь бука з городу. Дубр. Бука доброго я здала на м'ясо. Асавец. БУКЛАГА (буклага), ж. Біклага. Ідзеш на сена, то бяры буклагу вады. Малейк. БУЛЬБАШКА (бульбашка), ж. Бурбалка. Дзеці пускалі бульбашкі з мула. Астраж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 73 ▶