Старонка 13
◀ / 73 ▶
БАБЧАНІК (бабчанік), м. Бліны з бульбы. Бабчанік з салом такі смачны. Елі бабчанікі ўранні. Івашк. БАГАРОДКА (багародка), ж. Палісаднік каля хаты ад вуліцы. Красівуя розы расцвілі ў етай багароццы. Карав. БАГНОТО (багното), н. ужыв. толькі ў адзін. Багульнік. Багното покрыло ўвесь еты алёс. От багното моль дохне. Ляск. БАГОН (багон), м. ужыв. толькі ў адзін. Багульнік. У нас багон расце толькі ў алёсі. Ад багону баліць галава, калі надыхаешся ім. Хвойн. БАЛВАНЕЕ (балванее), безасаб. незак. трыв. Развідняе, пачынае світаць. Ужэ балванее, хутка дзень. Кам. Почало болванець, трэбо ўставаць і пороцца ў печы. Ляск. БАРАН (баран), м. ужыв. толькі ў адзін. Сталярная прылада, рубанак з дзвюма ручкамі. Оторваласа ручка ў барана, не могу шалёўку почысціць. Не знаю, куды подзеўса мой баран. Смят. БАРЖДЖЭЙ (баржджэй), прысл. Хутчэй. Баржджэй ідзі сюды, кажу табе. Баржджэй вуймі чыгун с печы, а то картопля вугарыць. Зар. БАРКАН (баркан), м. ужыв. толькі ў адзін. Паркан, плот з шалёўкі. Баркан наш стары, ужэ валіцца. Добра, калі баркан нову, ніякая худобіна ў гарод не зайдзе. Кам. БАРОК (барок), м. Вазок. У барок понаседалі малые. Цепер барок ніхто не робіць, машыной ездзяць. Астраж. БАТУХ (батух), м. толькі ў адзін. Бізун, вітая пастуховая пуга. Пастух з батухом пашоў, погнаў тавар на поле. Не ляскай, Колька, батухом. Астраж. БАЎТУША (баўтуша), ж. Рыбалоўная прылада, від конусападобнага плецянага мяшка. Паблёхай баўтушай ля берагу, мо екого карася поймаем. Рыбы нема — і баўтуша без дзела валяецца. Гароч. БАЎТКІ (баўткі), ужыв. толькі ў множн. Жоўтыя вадзяныя ліліі. Заросла сажалка однымі баўткамі. Канат. БАХІЛЫ (бахілы), ужыв. пераважна ў множн. Клееныя самаробныя галёшы. Цепер бахілы мала носяць, больш галошы. Зар. Послі вайны бахілы ўсе насілі, а цепер не. Спяр. БЕЛЬ (бель), ж. ужыв. толькі ў адзін. Лясное балота, парослае кустамі лазы, крушыны, альхі. Тую бель хутка асушаць, мо зайсці можна будзе. Тут така бель, што ня вулезці. Аўрам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 73 ▶