АПОЎЗІНА (апоўзіна), ж. Вялікая палка, якой пакрываюць верхавіну стога. Подай апоўзіну — вершыцьмем стог. Стад.
АПОЎЗНІК (апоўзнік), м.ужыв. толькі ў адзін. Зборная назва. Палкі, якімі пакрываюць верхавіну стога. Унь хмара ідзе, хутчэй рабі апоўзнік, вяршыць будзем. Сцеж.
АПУКА (апука), ж.ужыв. толькі ў адзін. 1. Дзіцячая гульня. Хадзем у апуку гуляць. Кам. 2. Самадзельны дзіцячы мяч. Кідай апуку мне. Зар.
АПУРЫЦЬ (апурыць), -у-, -ыш-, зак.трыв. Абліць вадою. Што ў цебе за жартун твой Іван, мене ўсю апурыў водою. Астраж.
АРЭХВА (арэхва), ж.Шына на драўляным коле. Зробі арэхву, тоды поедзем по сено. Замош.
АПУДЭЙЛО (апудэйло), ніяк. толькі ў адзін. Пудзіла на гародзе. Поставіла апудэйло, думаю, вероб'і не сядуць на ечмень. Ляск.
АРГІНЯ (аргіня), ж.Вяргіня. Ек у Аксінні красіво цвіце ў гаротчыку аргіня. Санюк.
АСТРАМУС (астрамус), м. ужыв. толькі ў адзін. Рачны ёрш. Коля, ек наловіш астрамусоў, то несі додому на юшку. Скрыг.
АСТРАМАК (астрамак), м. ужыв. толькі ў адзін. Невялікі воз сена. Накасіў сена на поплаві, мо адзін астрамак будзе. Кам.
АЦЦЯГАЧКА (аццягачка), ж. Збан для адстою малака. Злі молоко ў аццягачку. Курыц.
Б
БАБКА (бабка), ж.1. Аер. Вуцеглі одну бабку з болота. Нарві бабок у водзе. Ляск. 2. Запечаная бульбяная каша. Моя бабка мо с поўдня ў печы смажыласа, така смачна стала. Замош.
БАБІЧ (бабіч), м. Мужчына-бабнік. Наш сусед Петро такі бабіч, сям'і не гледзіць, а бегае за чужымі жонкамі. Івашк.
БАБОНІК (бабонік), м. Перамёрзлая за зіму сухая на полі бульба. Бабонікаў многа бувае на калгасным полі. У вайну бабонікі елі, а цепер бабоніка ніхто не берэ. Кам.
76 👁