Старонка 11
◀ / 73 ▶
АНАДОЯЧЫ (анадоячы), прысл. Нядаўна. Анадоячы Поля мне казала, як да Вольгі заходзіў Хартон, сама бачыла. Карав. АНІГАДКІ (анігадкі), выкл. Анігадкі, работы не зробіла, а ў клуб ужэ сабраласа. Дзёрн. АНІРАДЫ (анірады), прысл. Аніяк. Ну й цепер молодзёж, постолоў анірады не хочуць надзеваць на покус. Скар. АНДОВЕ (андове), прысл. На днях. Андове ходзіла ў лес — боровікі росцімуць. Верас. АПАД (апад), м. толькі ў адзін. Зборная назва. 1. Яблыкі-падалкі. За ноч ападу насыпаласа мо з мех. Астраж. 2. Апаўшае лісце. Лес голы, адзін апад пад нагамі шуміць. Загал. АПАЛ (апал), м. толькі ў адзін. Дрэва, якое непрыгоднае для будавання. Ета хвоя ідзе толькі на апал. Мялеш. Колода веліка, але годзіцца толькі на апал. Бакл. АПАЛАЦЬ (апалаць), -ю-, -еш-, незак. трыв. Вазьмі начоўкі да апалай проса. Сцеж. АПАЛАНКІ (апаланкі), ужыв. толькі ў множн. Маленькія начоўкі для веяння зерня ці круп. Стаўкла проса ў ступі, а зараз вазьму апаланкі да апалаю іх. Спяр. АПЕРАЗАЦЬ (аперазаць), -у-, -аш-, зак. трыв. Моцна стукнуць. Ек аперазаў корову апоўдзінай, то хутко отбёгла от буракоў. Ляск. Аперазаў сабаку палкай, ураз схавалася ў будку. Хвойн. АПЕЧЧА (апечча), н., толькі ў множ. Аснова печы, якая зроблена з дрэва. Апечча ужэ зробілі, печ лепіцьмем. Сяр.Печ. АПІНАЛКА (апіналка), ж. Шарсцяная квяцістая хустка. Накінула на плечы апіналку да й пойду да Горпіны. Бакл. АПІНАХА (апінаха), ж. Вялікая суконная хустка, плед. Накінь на плечы, бабо, апінаху, бо холодно. Перар. АПЛЕТАЦЬ (аплетаць), -ю-, -еш-, незак. трыв. Хутка есці. Ек стаў аплетаць варену рыбу, то чуць усю міску не з'еў. Лісн. АПЛЮК (аплюк), м. Кручок у адзенні. Трэба ушыць аплюк у штаны дзеду, бо гузік не дзержыцца. Спяр. АПОЖНІК (апожнік), м. ужыв. толькі ў адзін. Галлё на верхавіне стога. Мала галля далі — хоць бу апожнік не ўпаў. Апожнік ж добры зрабілі — стог не зваліцца. Навас.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 73 ▶