Старонка 10
◀ / 73 ▶
АГНЯВІЦА (агнявіца), ж.ужыв. толькі ў адзін. Гарачка. У нашого дзеда така агнявіца, коб не памёр. Астраж. 2. Маланка. Ох, якая агнявіца зіхае, кеб рабінавай ночы не було. Кам. АГЫСЬ (агысь), выкл. Панукаванне авечак. Агысь дадому, куды вас чорт нясе. Спяр. АДАРОБІНА (адаробіна), ж. і м. Лаянка. Няўклюда. От адаробіна вырасла, нічога путнага не зробіш. Верб. АДАПНУЦЬ (адапнуць), -у-, -еш-, зак. трыв. Адхіліць, адгарнуць.Адапні хвіранку і паглядзі ў вакно, мо бацька едзе. Спяр. АДВАЛІЦЬ (адваліць), -ю-, -іш-, зак.трыв. Адрэзаць вялікі кавалак. Адваліла такую скібку, што ад кулідкі нічога не асталося. Адвалі кусок сала, хай есць. Спяр. АДВУКАЦЬ (адвукаць), -ю-, -еш-, незак. трыв. Забываць. Пажыў у горадзе, дак ат сяла адвукаць стаў. Хутка ты адвук ад нас, трэ часцей прыяжджаць. Кам. АДГАКАЦЬ (адгакаць), -ю-, -еш-, зак. трыв. Адбудаваць. Добрую хату Мірон адгакаў, нічого не скажэш. Чырвонабяр. АДГАСІЦЬ (адгасіць), -у-, -іш-, зак.трыв. Многа накасіць. Столькі поплаву адгасіў, мо вазоў тры сена будзе. Зар. АДДЫХАЦЬ (аддыхаць), -у-, -аш-, зак. трыв. Перавесці, супакоіць дыханне. Дай хоць трохі аддыхаць, а то й слова прамовіць ні магу, так задыхаўся. Партыз. АДНАРУЧКА (аднаручка), ж. Верацяно з ільнянай пражай. За ўвесь вечар толькі аднаручку напрала. Карч. АДХАКАЦЦА (адкахацца), -ю-, -еш-, зак.трыв. Перавесці дыханне, прысці да спакою. Так бегла з лесу, што ні магу адхакацца. Дай хоць адхакацца ў хаці. Карч. АДДУБАСІЦЬ (аддубасіць), -у-, -іш-, зак трыв. Моцна пабіць, адлупцаваць. Не чапай ружжа, бо бацька добра аддубасіць. Спяр. АКАЦІЦЬ (акаціць), -у-, -іш-, зак.трыв. Роды авечак. Ноччу акацілася наша авечка. Кам. АКОТ (акот), м. толькі ў адзін. Працэс роду авечак. Іван, чаму авечка крычыць, мо акот настаў. Сцеж. АКРАЙКА (акрайка), ж. Старадаўні пояс, вытканы з квяцістых нітак. Ну й адзеўся Цімох, сарочку патперазаў акрайкаю, тай пашоў па вуліцы. Карч. АКУРАТ (акурат), прысл. У самы раз. А спонніца ў цебе акурат, больш і не трэбо. Курыц.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁
◀ / 73 ▶