АБАГНАЦЬ (абагнаць), -ю-, -еш-, незак.трыв. Абсыпаць зямлёй кусты бульбы. Картопля вурасла, трэ абагнаць яе. Іван, пасля абеду трэба картоплю абагнаць. Зар.
АБАПНУЦЬ (абапнуць), -у-, -еш-, зак.трыв. Завязаць, накінуць на галаву і плечы хустачку. Абапнула дзіця ў хустку і падалася ў клуб. Кам.
АГАШНІК (агашнік), м. Драўляны гузік у портках. Штаны чыста порваліса, одзін агашнік астаўса. Смят.
АБЕДНІК (абеднік), м. Гаршчочак, у якім вараць страву для абеду. Зварыла абеднік крупніку. Астраж. Паставіла абеднік у печ. Стад.
АБЕРАЧУВАЦЬ (аберачуваць), -ю-, -еш-, незак.трыв. Перакульваць, пераварочваць што-небудзь. Етое порося чугун аберачувае і аберачувае. Верб.
АБІРАК (абірак), м. Верацяно з грубой пражай. З патропак напрала два абіркі. Адзін абірак напрала і павечарэла. Зар.
АБЛЕТАК (аблетак), м.ужыв. толькі ў адзін. Высахлыя за лета дровы. Ох і гарэлі б у печы дрову, кеб буў аблетак. Зар.
АБДЗІРКІ (абдзіркі), ужыв. толькі ў множ. Адыходы з ільнавалакна пасля часання яго грэбнем. Куды ты етыя абдзіркі дзенеш, тут столькі кайстрыцы. Карч.
АБПІНЕНКА (абпіненка), ж.Вялікая цёплая хустка. Галё, возьмі да накінь на плечы абпіненку, бо вельмо холодно. Дубр. Закутай у абпіненку дзіця, бо змерзне на сукрак. Пруд.
АБРЫДЛА (абрыдла), прысл. Надаела. Годзе ужэ малоць штозра, а то абрыдла слухаць. Карч.
АБШЫВАНКА (абшыванка), ж.Лодка пры вялікай рацэ ці возеру. Возьмі абшыванку да едзь по шчаўе за Прыпець. Арав.
АБУЛЬ - КУДЫ (абуль-куды), склад.прысл. Ісці абы-куды. Абуль-куды пошоў, коб не седзець у хаці. Астраж.
АБМУЛАК (абмулак), м. Невялікі кавалак мыла. Вазьмі еты абмулак і памуй трохі бабін хвартух, бо вельмі гразны. Спяр.
АБУРЫНЫ (абурыны), ужыв. толькі ў множ. Сечаная салома ці сена з мякінай. Сена мала дак трэба абурыны мяшаць. Ахрэм, намяшай абурын і занесі карові. Кам.
82 👁