Старонка 99
◀ / 157 ▶
іх голубы і ў серэдзіне жоўценькі. Параць пеўнікі да даюць, як рубашка веліка ў жонкі. Ліпляны. ПЕХОТКА ж. Гатунак фасолі. Пехотка кустом росце. Данілевічы. Е пехотка чорна, бела і раба. Тонеж. Тычкова пехотка ўецца на палкі. Ліпляны. ПЕХОТОМ прысл. Пешкі. Пехотом я не прыду, бо на протэзі хожу. Тонеж. ПЕЧАЯ ж. Пякотка. Як печая бувае, то печэ пуд грудзьмі, а потом робіцца одрыжка. Ліпляны. ПЕЧКАР м. Пячнік. Коб печкар доладны буў, мо зробіў бу добра печку. Тонеж. ПЕЧКУР /1/ м. Назва рыбы. Печкур на жыўцэ добрэ берэцца. Данілевічы. ПЕЧКУР /2/ м. Назва птушкі. Печкур кубло дзелае, як печку. Данілевічы. ПЕЧОНІК м. Спечаная бульбіна. Ну й наеласа ў ахвоту. Заберажніца. Му сегоні печонікі пеклі. Ліпляны. ПЕЧОНКА ж. Спечаная бульбіна. Як кортоплю копаем, печонкі пеком. Ліпляны. ПЕЧОРА ж. Ямка ў рацэ, вымытая вадою. У печоры нашчупаеш ракаў да на берэг вукінеш. Маркоўскае. ПЕЧОРКА ж. Памянш. да «печора». Воно, конечно, вумуло тые печоркі. Ліпляны. ПЕШАКОМ прысл. Пешкі. Берэ чэлавек пары дзве постолоў і пешаком ідзе до Турова. Тонеж. ПЕШНЯ ж. 1. Пешня. Лёд пробіваюць пешняй, як вон тоўсты. Ліпляны. 2. Прылада, якой выдзёўбваюцца пазы, калоды. Пазы вубіраюцца раньшэ сокерой, а потом пешняй. Пешня вукалвае ўсе. Данілевічы. Вулья робляць пешняй. Ліпляны. Пешня гострая. Маркоўскае. ПІГАРКА ж. Падгарэлая тонкая плевачка на малаце. Ліпляны. ПІГОЛІК м. Маленькі гаршчок. Звары ў піголіку суп. Буда-Лельчыцкая. Піголікі стаўляць у кобушэчках. Ліпляны. ПІНІНКА ж. Вялікая шарсцяная хустка. Як холодна стане, жонкі пінінкі носяць. Сярэднія Печы. ПІРСА ж. Пілавінне. Пірсу сыплюць на хаты. Як цынкуем хаты, то пірсу сыплем у песок і ў гліну. Данілевічы. На пудсцёл пірсу беруць. Лельчыцы. ПІСТОНОЎКА ж. Паляўнічая стрэльба, якая зараджваецца пістонамі. У пістоноўцы патронов нема. Маркоўскае. ПІСЯГ м. Сіняк. Жаночкі, глянтэ, як вон мэнэ зобіў – уся спіна ў пісягах. Жмурнае. ПІТОЎНІК м. Гадавальнік. Опліскаў сегоні пітоўніка. Тонеж. Коло Слободы е пітоўнік. Там жа. ПІТУЛЬКА ж. Газоўка. У сцёпцы пітульку стаўляць. Тонеж. ПЛАВАК м. Плытнік, плытагон. Бувало, кобаноў накупляюць, прывозяць іх на Рудню і вараць для плавакоў. Тонеж. Плавакі пустаўляць бон – і лес
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 157 ▶