перэкрэстку ў Дубніцке? Данілевічы.
ПЕРЭЛОГ м. Чорт (у праклёнах і пагражальных выразах). Якога перэлога ровеш! Ідзі к перэлогу, а я з дзецьмі буду. Тонеж.
ПЕРЭЛЯК м. Страх. От перэляку беркулёз бувае. Данілевічы.
ПЕРЭМІЛ м. Мелкае месца на рацэ ці возеры. На перэмілі мулькі ходзяць, як чорная хмара. Ліпляны. На перэмілох колюць осцямі язёў. Маркоўскае.
ПЕРЭМОТА ж. Перамотка. Наробіць друга жонка перэмот, як снуе кросна, да потом раскідае іх. Тонеж.
ПЕРЭПЕЎКА ж. Запявала. За перэпеўку мене пуставілі ў гурці жанок. Тонеж.
ПЕРЭПОТРОВАЦЬ зак. Перасыпаць з мэтай рамонту. Я стары вукінуў плот да перэпотроваў его, і вон як новы зробіўса. Падварак.
ПЕРЭРОЎ м. Урочышча. У Перэрові грудова трава. Тонеж.
ПЕРЭСЕДЗЕЛЬНІК м. Церассядзёлак. Не пудвязвай перэседзельніка так вусоко. Чамернае.
ПЕРЭСЕКАЦЦА незак. Перасякацца. На дзве хаці канею домок перэсекаецца. Сярэднія Печы.
ПЕРЭСМОЛ м. Асмол. З перэсмола лучына жоўтая. Тонеж.
ПЕРЭТОП м. Ператопленае сала з мясам. Пуджар кортоплю на перэтопі. Астражанка.
ПЕРЭЦЯЖКІ мн. Новыя саюзкі, прышытыя да старых халяў. Данілевічы.
ПЕРЭШЧУК м. Дождж з перапынкамі. Колі ўжэ супыніцца еты перэшчук? Падварак.
ПЕРЭШЧЫКАНЫ дзеепрым. Перашчыпаны, сціснуты. У точкі галоўка соўсім перэшчыканая. Маркоўскае.
ПЕСКОВЫ прым. Пясчаны. Ето ж песковы грудок. Падварак. Рыжа пескова земля пусценька. Тонеж.
ПЕТА ж. Задняя частка тапара. Як даў об сук – пета ў сокеры полецела. Данілевічы.
ПЕТЛЕЙКА /1/ ж. Пятліца. Трэбо обцураць петлейку. Ліпляны.
ПЕТЛЕЙКА /2/ ж. Пятля. Пайшоў еты чэловек у хлеў, нацапіў вороўку і ўлез акраз у петлейку. Ліпляны.
ПЕТНАЦЦАТКА ж. Дзяўчынка. На музыкі прышло шэсць петнаццаток і адзін хлопчак. Буда-Лельчыцкая. Погодовала дзеці, а бегае, як петнаццатка. Тонеж.
ПЕТРОВІЦА ж. Пятроўка. На Петровіцу сама хороша погода бувае. Петровіца высушае рэкі, а Спасаўка – мора. Тонеж.
ПЕТРЫК м. Божая кароўка. У петрыка не відно ножэк. Падварак. Петрык не ўрэдны, вон порчы не робіць. Маркоўскае. Гледзі – петрык поўзе. Сярэднія Печы.
ПЕЎНІКІ мн. Травяністая расліна. Пеўнікі цвітуць, як сірэнь, у городзі над вуліцэю воны ростуць, а лісцейко доладное ў іх. З лёду пеўнікі цвітуць, цветок у
Дадатковыя словы
вусбко, галбўка, гледзіі, горбдзі, грудбва, жанбк, жбнка, нбвы, нбжэк, пайшбў, пбрчы, перэлога, перэмбт, перэмйт, перэсмбла, перэтбпі, перэшчўк, пескбвы, петрбвіца, рббіць, тбчкі, ідзік
65 👁