Старонка 97
◀ / 157 ▶
ПЕРСА ж. зборн. Пілавінне, апілкі. Стаханоўка (пілка) вукідвае персу. Данілевічы. ПЕРСЦІ мн. Грудзі ў каня, персі. Ето ж так намуліў персці лошыцы за яку мінуту. Данілевічы. К персцям пудходзіць потнік. Падварак. ПЕРЫЦЬ незак., экспр. Танцаваць. От ужэ перыць польку, аж іскры сыплюцца. Астражанка. ПЕРЭБІРАНКА ж. Суконная посцілка. Колісь дзеўкі ночамі не спляць, а ўсе етые перэбіранкі ткуць. Тонеж. ПЕРЭБОР м. Зборка ў адзенні. З тонкого полотна, бувало, робляць завівало з перэборамі. Тонеж. ПЕРЭБРОСКА ж. Блузка. О, уге ж хороша ў цебе перэброска. Прыбалавічы. ПЕРЭБУТЛЕВАЦЬ зак. Згнісці. Перэбутлевалі шнуркі. Падварак. ПЕРЭВЕСЦІ зак. Сапсаваць. Ты мне перэвёў сокеру. Падварак. ПЕРЭВОЙНІК м. Скручаныя галінкі для прывязвання, замацавання чаго-небудзь. Як плот робім, вурубаем лозу і перэвіваем перэвойніком, положымо его на жэрдкі і зноў перэвіваем. Ліпляны. ПЕРЭГНУЦЦА зак. Сагнуцца. Перэгнуцца не можно, як наесісь. Падварак. ПЕРЭГНУЦЬ зак. Сагнуць. Коб перэгнуць дубец, трэбо его доўго парыць. Падварак. ПЕРЭГОНЕНЫ дзеепрым. Перагнаны (пра каня). Колі пена вуступіла, то ўжэ лошыца перэгонена. Падварак. ПЕРЭГОНКА ж. Абгон. Мой братко купіў мацыклет, тыжні два хорошо ездзіў, а потом перэгонку робіў і розбіўса насмерць. Мілашавічы. ПЕРЭГОРОДА ж. Перагародка. А перэгорода була край дзерэўні. Ліпляны. ПЕРЭД /1/ м. Саюзка. Вусцілкі перэд дзержаць у чоботох. Маркоўскае. 2. Пярэдняя частка воза. Развора дзержыць перэда й зада воза. Маркоўскае. ПЕРЭД /2/ прысл. Спачатку. Перэд стаўлялі тока, а тогды хату. Сярэднія Печы. ПЕРЭДВОРОТНЯ ж. Месца каля варот. Колісь булі бабу, шо маком перэдворотню перэсыпалі, коб ведзьма ў одрыну не трапіла. Пока вона перэсчытае еты мак, развіднее. Тонеж. ПЕРЭДОЙКА ж. Ялаўка. Год корова перэдойкою ходзіць. Мілашавічы. ПЕРЭКІДАЦЬ зак. Падвярнуць сена. Пуйшла б да перэкідала ручкі, хай сохне сено, пока погода стоіць. Мілашавічы. ПЕРЭКЛАДА ж. Перакладзіна. На пода стаўляцца чэтыры ножкі, а на іх перэклады. Мілашавічы. ПЕРЭКОПІШЧЭ н. Поле на якім другі раз выкапана бульба. Шчэ на перэкопішчы накопала свет кортоплі. Тонеж. ПЕРЭКРЭСТОК м. Скрыжаванне дарог. Мо б ты, Коля, стаў на
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбза, вўступіла, вўсцілкі, перэббрамі, перэгнўцца, перэдбйкою, перэдворбтню, перэкбплнчэ, перэкбпішчы, перэкідаць, развбра, сбхне, хбдзіць, цебеі
76 👁
◀ / 157 ▶