Старонка 96
◀ / 157 ▶
ПАХЦІ незак. Пахнуць. Як не будзе воніць, так не будзе пахці. Чарнушка пахне ў хлебі хорошо. Тонеж. ПАЦІК м. Парася. Як свінье малэ, зовом іх пацікі. Тонеж. ПАЦІК – ПАЦІК – ПАЦІК! выкл. Вокліч на маленькіх парасят. Ох, доха на вас нема! Куды – назад! Пацікі – пацікі! Тонеж. ПАШНЯ ж. 1. Засеянае поле. Ороб'е нападаюць на пашню. Тонеж. 2. Зерне. У кадоўб сыпалі пашню. Ліпляны. ПЕКЦІ незак. 1. Пячы. Пеком свой хлеб, а вон бувае глейкі, цягнецца так. Тонеж. Коржэ, пампушкі на блясі пеком. Там жа. У хормі пекці хлеб так добрэ. Астражанка. 2. Жарыць. Яку ты коўбасу пекла? – Крыўяну. Тонеж. 3. экспр. Скакаць. Мой ходзяін як добрэ нап'ецца, так печэ польку. Тонеж. 4. экспр. Біць. Як стане пекці лошыца ногамі, зубу пувубівае. Тонеж. ПЕЛЕНА ж. Падол, прыпол. Нарву шчаверцу хоч у пелену да боршч звару. Тонеж. ПЕЛЕНІЦА ж. Спечаная дамашняя булка хлеба. Дорога далека – озьмі пеленіцу. Падварак. ПЕЛЕСКАЦЦА незак. Паласкацца. Не пелескайса ў сыровотцы. Лельчыцы. ПЕЛЬ ж. 1. Нізкае балоцістае месца сярод поля. Там, у пелі, накосіў сена. Маркоўскае. Кругом поле, а пель у серэдзіне. Мілашавічы. 2. Палонка. Зімой з пелі бралі воду да товар поілі. Тонеж. ПЕЛЬКА ж. Памянш. да «пель» у другім значэнні. Рыболові просекаюць у лёдзі пельку і рыбу лоўляць. Маркоўскае. ПЕЛЮСТКА ж. Капусны ліст. Нарві пелюсток да дай корові. Пелюсткі добрэ й целя есь. Астражанка. ПЕНЕЧЭК м. 1. Пянчук. Пусадзіць дзічку, потым вурэжэ з яблоні голінку, пенечка росколе, затыкне пенечка і обмажэ воском. Тонеж. 2. Іржышчына. З ржы на пожні стояць пенечкі. Тонеж. Нарвалі пенечкоў корові на пудсцёл. Ліпляны. ПЕРВАК м. 1. Першая самагонка з катла. Перваком націраюцца. Первак ідзе, а потом тожэ добра горэлка і адгон. Ліпляны. 2. Першы рой пчол. Маркоўскае. ПЕРВОЦЁЛКА ж. Карова першым целем. По первой пашы целятко зовом первоцёлка. Тонеж. У соўхозі е цэлэ стадо первоцёлок. Астражанка. ПЕРВЫ РОГ м. Урочышча. Первы Рог буў казённым лесом. Маркоўскае. ПЕРГА ж. Пылок, перамешаны з мёдам; соты. Молодые пчолы пергою кормяцца. У пергі пчолка отлажвае яічко. Вона на его седае і вугрэвае. Ліпляны. ПЕРКАЛЬ м. Паркаль. Пумазала хату, і вона, як перкаль, стала. Ліпляны. Дзеўкі наметкі з перкаля робляць. Тенеж. ПЕРО н. 1. Лускавінка ў шышцы. Зобіў дзяцел шышку ў колонку і вудоўбвае зернетко пуд кажным пером. Тонеж. 2. Сцябло цыбулі. У воду ходзяйка кідае кроп, пер'е цыбулькі, сыпле соль – і росол готоў. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вбском, кбрмяцца, напёцца, нарві^елюсток, оробё, пампўшкі, пбжні, перггпчблка, пере, пером, роскбле, соўхбзі, тбжэ, хбту, хлебі
73 👁
◀ / 157 ▶