Старонка 95
◀ / 157 ▶
чавунчык. Падварак. Мо ты ўжэ паронкі зварыла? Сярэднія Печы. Пастухам паронок наварыла, яец наспускала на сковороду. Лельчыцы. ПАРОЎКА ж. Паляўнічая стрэльба з двума стваламі. Озьмі пароўку, а мне дай вола. Ліпляны. ПАРЫЛЬНІК м. Прас. Парыльнік вельмо заржавеў – трэбо об пудлогу поцерці. Дзяржынск. ПАС м. 1. Церассядзёлак. Пас берэ за оглоблі. Маркоўскае. 2. Папруга. Чэмернае. ПАС м. лесапл. Некалькі звязаных плытоў з бярвенняў для сплаву. Дваццаць-трыццаць пленіц звом пасом. Погналі, кагуць, лес пасом. Лельчыцы. ПАСАЖЫР м. Аўтобус. Пуйшоў ужэ сегоні пасажыр. Падварак. Дай, дзеткі, мне білета, бо ўжэ пасажыр прышоў. Чырвонабярэжжа. ПАСАЖЫРКА ж. Аўтобус. Прышла пасажырка, а я шчэ білета не ўзяла. Вусаў. ПАСАЦІЖЫ мн. Пласкагубцы. Гвозд пасаціжамі вураўніваць добрэ. Пасаціжы з плескатымі зубкамі. Буда – Лельчыцкая. ПАСЕКА ж. 1. Пасека. На пасецы гладышку мулін набрала. Тонеж. 2. Пчальнік. Маркоўскае. ПАСЕЧНІК м. Пчаляр. Зара ўжэ пасечнікоў не богато на селе. Тонеж. ПАСКА ж. Велікдзень. Сем тыжнаў посту, а там Паска, і можно есці ўсе скоромное. Тонеж. ПАСМА ж. Мера шырыні саматканага палатна. Ото шырына: будзе осем пасам. По тры ніткі дзесяць раз гуртом зовецца пасма. Тонеж. ПАСОК м. Церассядзёлак. На кульбочку пасок накладаецца. Тонеж. ПАСЦІЦЬ зак. Пасвіць. Дзедко, я буду помогаць цебе волы пасціць. Маркоўскае. Я робіла, як чорны вол, і овечкі пасціла і курэй гледзела ў куратніку. А зара попросіш хлопчака пасціць товар, а вон говорыць: «Ай, не хочу!». Тонеж. ПАСЫНОК м. 1. Парастак. Зрубаюць дзерэво, а знізу ідуць пасынкі. Знізу круглы лечай, як кочалка, а разростаецца вон у тры - чэтырэ пасынкі. Тонеж. У помідорніку пасынкі ідуць сотсюль і сотсюль. Ліпляны. 2. Няродны сын. Раз не твой сын, то пасынок, а дочка – панчорка. Тонеж. Свое дочкі шкодней а пасынка кажан дзень гоняе товар пасціць. Падварак. ПАСЫНОЧЭК м. Памянш. да «пасынок». Сколько пасыночкоў у рогох козла, столько ему лет. Данілевічы. Ето ж ее пасыночэк, такі доладны хлопчак. Падварак. ПАХОНЬ ж. Ралля. На пахонь отводзілі п'яць дзесяцін. Тонеж. ПАХОР м. Земляроб, араты. Пахор ворэ поле. Ліпляны. По городох поўезжалі пахоры. Падварак. ПАХОТ м. Пах. Дочка наварыць кортоплі з лісцейком петрушкі – пахот, нема от'едзення. Ліпляны. ПАХОЦЬ ж. Ралля. На пахоці ўжэ травіцка вуросла. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 157 ▶