ПАЗ /1/ м. Прарэзаны раўчук у бервяне ці дошцы. Прыв'ез дзерэво на ўшуло. А як паз вубраць? Падварак. У стоўбцах робляць пазы. Данілевічы.
ПАЗ /2/ м. Скачок зайца ўбок, каб заблытаць сляды. Заяц паз робіць. Як плыгне вон от того следу ў бук. Ліпляны.
ПАЗІК м. Памянш. да «паз /1/». Як хто строіць буркан, то дзелае пазікі ў вушакох. Тонеж.
ПАЗУР м. Падногаць. Стрэмку ў пазур зобіў. Буда-Лельчыцкая. Сёння такі мороз, што рукі зайшлі ў пазурэ. Лельчыцы.
ПАЙКА ж. Частка сабранага ўраджаю. Як хто на паньской земле робіў, то дзве пайкі пану отдаваў, а одну собе браў. Маркоўскае.
ПАЛАЦ м. 1. Палец. Два палцы ўклаў у рот да свіснуў. Тонеж. У старым часе кітайку ткалі на тры палцы. Ліпляны. 2. Драўляны калок для замацавання бярвенняў, дошак. У стоўбцах вубіраюць палцы. Данілевічы.
ПАЛЕЧНІК м. Дзірка ў дудачцы для выхаду паветра. На п'яць – шэсць палечнікоў дудку робілі. Ліпляны.
ПАМЕТКАЦЬ незак. Запамінаць. Вона ж слухае і ўсе паметкае. Тонеж.
ПАМОЛОДЗЕНЬ м. Парастак. На кажным памолодні помідор. Як уродзяць, іх бувае морэ, а як не ўродзяць, п'яць-шэсць. Ето ж як на іх год. Будыліна пускае памолодзень. Ліпляны.
ПАНЧОРКА ж. Падчарка. Ужэ й панчорку замуж отдаў. Падварак. Раз не твой сын, то пасынак, а дочка – панчорка. Тонеж.
ПАНЬКА ж. Лужа, ямка ў балоце. Не едзь тудэй: там панька. Некалі возеро було, кошэ клалі, а сегоні воно заплыло, і только панькі зосталіса. Чэмернае.
ПАПУША ж. Звязаны пучок тытуну. Старые людзі сложвалі цюцюн у папушы. Ідзі папушу цюцюну озьмі. Тонеж. На ніточку наніжэ цюцюн, звязвае его ў папушу. Мілшаавічы.
ПАР м. Зябліва. Пуд паром земля ўвамлее і лучшы ўрожай дае. Падварак. Пар ужэ буў пудвораны. Маркоўскае.
ПАРАНІНА ж. Зябліва. На параніне – товар вельмо добрэ есць травіцу. Тонеж.
ПАРНІЦА ж. Маленькая чорненькая мурашка. Парніцы на сосну з вульем лезуць і прогоняюць пчол, бросаюць воны вулей і мёд. Коб парніцы на сосну не лезлі, пудводзілі велікіе мурашкі альбо дзёгцем обмазвалі сосну. Тонеж.
ПАРНОЕ МОЛОКО н. Сырадой. Гладышку вупіў парного молока і робіць цэлы дзень. Падварак.
ПАРОВІК м. 1. Паравоз. Ніяк не прыстав'яць еты паровік на станцыі. Ліпляны. 2. Паравы млын. На паровіку завознікоў було багато. Маркоўскае.
ПАРОНІК м. Бульбіна, спараная ў лушпайцы. От коб зара захолоду з паронікамі. Заберажніца.
ПАРОНКА ж. Бульбіна, спарная ў лушпайцы. Хіба ж воны паронкі будуць есці сегоні, ім усе з лаўкі подавай. Чырвонабярэжжа. Прыстаў паронак
Дадатковыя словы
бўдуць, вбзеро, вушакбх, вўлей, вўпіў, кітбйку, пазўр, пбмолодзень, помідбр, прывёз, прыставяць, пяць, сегбні, слбжвалі, стоўбцах
74 👁