Старонка 93
◀ / 157 ▶
ОТОЧЫНЫ мн. Свіное нутраное сала з кішок. З кішок сало звом оточыны. Маркоўскае. ОТРЭПКІ мн. Кастрыца. Лён трэпаюць – отрэпкі лецяць. Данілевічы. ОТХОЛОДАЦЬ незак. Астуджваць. Сыродой постоіць і отхолодае. Данілевічы. ОТЧАЎЛІВАЦЬ зак. Выціскаць. Кісляк отчаўліваем у осковіку да сыра робім. Тонеж. ОТШЧЫКНУЦЬ зак. Адшчыпнуць. Гороб'е отшчыкнуць вішню, а каменьчыка падае до долу. Тонеж. ОТЭКА часц. Вунь, от. Отэка лаўка. Астражанка. Отэка й госці прышлі. Там жа. ОЎДОД м. Удод. Оўдода трапіла ў лесі. Канаполька. Перан. Някемлівы чалавек. Холера з етым оўдодом, што людске зробіш. Канапелька. От рассмердзеўса, як оўдод. Там жа. ОЎЁХ м. Травяністая расліна. Як скоціна схваціць оўёха, сразу й перэкінецца. Колі вусохне, оўёх урэда не прыносіць. По цех корчох оўёх е. Тонеж. ОХНАЛЬ м. Плоскі цвік для прымацавання падковы. У лаўцы колісь прадавалі охналі. Маркоўскае. ОЦІРА ж. Амецце. От сухого сена оціры богато. Салагубаў. ОЦІРАЦЦА незак. Бадзяцца. Чого ты тут оціраешса кажан дзень? Астражанка. ОЧКУР м. Рэмень. Шчэ пусвішчы – очкура дам. Прыбалавічы. ОЧОМАЦЦА зак. Прыйсці ў сябе пасля сну. Сохвейко, пудождзі: ніяк шчэ не могу очомацца. ОШЧЭП м. Бярвяно, на якое кладзецца брус. На ошчэп трэбо пудобраць полено. Падварак. ОШЫВАНОЧКА ж. Травяністая расліна. Ошываночкой б'юць дзеці, як воны не слухаюцца. Лельчыцы. ОШЫЦЬ зак. Пабіць. Лельчыцы. Ахапіць. Пудышла к могліцам, як ошые мене спуд. Падварак. П ПАВА ж. Паўлін. Я паву корміла ў пана ў наймічкох. Хвост у ее, як колесо. Мілашавічы. Нема красівейшэго нічого за паў. Ліпляны. ПАДЗЬ ж. Мядовая раса на лісцях дрэў, траў. Дзе е падзь, там пчолкі летаюць. Маркоўскае. ПАДЛО н. Падла. У лесі падло воніць. Падварак. перан. Лянівы, нікчэмны чалавек. Говораць падло на любого гадкого чэловека. Сярэднія Печы. ПАДЫСПАН м. Назва танца. Дзеўкою я лоўко танцэвала падыспана. Ліпляны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 157 ▶