Старонка 92
◀ / 157 ▶
ОСІНОВІК м. Падасінавік. Набраў одных осіновікоў. Вусаў. ОСКЕРВАЦЦА незак. Натапырвацца, ашчаціньвацца. Собака аскерыўса – беры колка. Падварак. ОСЛОН м. Услон, лава. Сядзь на ослон, кумо, раскажы, шо ты купіла ў лаўцы. Жмурнае. Полож трэпашку на ослон. Вусаў. ОСМЕРКАЦЦА незак. Змяркацца. Ужэ осмеркалоса, як я прыехаў з лесу. Маркоўскае. ОСМЕРКНУЦЬ зак. Змеркнуць, сцямнець. Пока капусту похорошыла, то осмеркло. Лельчыцы. ОСМІНА ж. Трохпудовая бочка. Намолоціў трыццаць осмін і шэсць ражок пшэніцы. Данілевічы. ОСМОЛ м. 1. Смолісты кавалак сасны. На лучыну скепаем осмола. Данілевічы. На сосне сохне место, і тамака осмол бувае крэпко смолны. Ліпляны. 2. Урочышча. Осмол-ето место таке ў нас е. Тонеж. ОСОБЛІВО прысл. Асобна. У нас боршч і капуста робляцца особліво. Ліпляны. ОСОКА ж. 1. Асака. А на лугу росце везель, осока, татарнік. Ліпляны. 2. Сена горшага гатунку. Е сено осока, поплоў і кругляк. Тонеж. ОСТОПОК м. Зношаны абутак. Дай хоць остопка, коб дзень походзіць. Данілевічы. Людскіе остопкі ў войну збірала. Тонеж. ОСТРОВА ж. Прылада для падглядвання пчол на дрэве. Острова – букновенное дзерэво з одрубленымі голінамі. Стаўляць веліку острову да пчолок гледзяць. Лельчыцы. ОСТРОЎ м. Узвышанае месца сярод балота. Дзе остроў, там грудок з лесом, а кругом болото. Крамкач одзін мо тыжні два жыў на етом острові. Тонеж. ОСТРОВОК м. Памянш. да «остроў». Увелікім болоці товар пас на остроўку. Маскоўскае. ОСТУП м. Найбольш густы ўчастак лесу. Вубіў у оступі копу сена. Буда – Лельчыцкая. ОСЦІ мн. Восці. На перэмілох колюць осцямі язёў. Маркоўскае. З осцямі лоўляць рыбу вечэром з огнем, ездзяць лодкою або закачваюць колошы по колено і бродзяць. Мілашавічы. ОТБОРНІК м. Рубанак для выемкі фальца прамавугольнага сячэння. Данілевічы. ОТКІДКА ж. Частка поля, прыаранага да загона. Вукіну ету откідку і поеду обедаць. Вусаў. ОТЛІЎ м. Карніз. Отліва робляць з короценькіх дошчэк. Ліпляны. Зробіў зашчыта, а отліва шчэ надо зробіць. Сярэднія Печы. З отліва ідзе вода до долу. Падварак. ОТМАНЬВАЦЦА незак. Ухіляцца ад працы. Не отманьвайса от роботы – не добрэ. Астражанка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 157 ▶