Данілевічы.
ОПОРЫШЧЭ н. Апора, дапамога бацькам. Усего опорышча, шчо вона памогае мне картоплю вукапаць. Сярэднія Печы.
ОПОСЛЕ прысл. Пасля. Нас обкладалі цвёрдым заданьем ужэ опосле. Чэмернае. Пуд трэпашку лён ідзе опосле церніцы. Маркоўскае.
ОПОЎЗНІК м. Апоўзіны. На опоўзнік рубаюць берэзы да клодуць его на стог, шчоб сено злеглоса да вода сцекала. Опоўзнік кладом, шчоб вецер не ўзрываў сено. Тонеж.
ОПРЫШ прысл. Асобна. Чого ето ты опрыш есі? Падварак.
ОПУГАЦЦА зак., экспр. Сутуліцца. Вася опугаласа, як свінья ў дождзь. Тонеж.
ОПУКОЮ прысл. Хутка, імгненна. Ніна кінуласа опукою до мене. Падварак. З печы стары зваліўса опукою. Астражанка.
ОПУХ м. Пухліна. Поговорыць – і опух пожане. Чэмернае.
ОРАТАЙ м. Араты. От ужэ оратай: хорошо орэ. Данілевічы.
ОРОБІНА ж. Рабіна. Зара оробіну ў Гомлі сажаюць, а ў нас ее колькі хоч. Маркоўскае.
ОРОБІННА НОЧ ж. Рабінавая ноч. У нас така оробінна ноч була, шчо пузалівала курэне, дажэ пуд бок пудойшла вода. Тонеж.
ОРОБКА ж. Рабчык. Само цэнно м'ясо ў оробкі. Данілевічы.
ОРОБ'ЯЧЫ прым. Вераб'іны. Сегоні ороб'ячэ кубельцэ трапіла ў лесі. Тонеж.
ОРЭХОЎКА ж. Железная набіўка ў калёснай утулцы каля спіц. Орэхоўкі ўзбіваюць, шчоб колодка не расколвалас. По боках утулкі набіваецца каптурэ, а далей к спіцам – орэхоўкі. Маркоўскае.
ОСАДЖВАЦЦА незак. Апускацца, карабаціцца. Пудклейку пудшываюць, коб холява не осаджваласа. Ліпляны.
ОСАДКА ж. Рамка для карцін, фотоздымкаў. Вішала цвета да осадзіла ў осадку. Ліпляны. Пупраў осадку, бо косо вісіць. Астражанка.
ОСЕЛЕНЕЦ м. Селядзец. Такі наглы оселенец купіў, на ўсіх хопіць як хоч. Жонкі, оселенцы прыв'езлі ў лаўку. Тонеж.
ОСЕЛЁДКА ж. Селядзец. Пупадае оселёдка некотора хорошая. Тонеж. Марынуюць оселёдок з коляндрою. Ліпляны.
ОСЕЛІЦА ж. Сядзіба. У ее добра оселіца. Буда-Лельчыцкая. Огородзіў собе оселіцу. Тонеж.
ОСЕЛОК м. Летняя апенька. Му сушымо оселкі. Падварак.
ОСЕМ лічэбн. Восем. За осем мінут важко оскубсці осем кур, а я ето зробіла. Тонеж. Ото шырына: будзе осем пасам. Там жа.
ОСЕСЦІ зак. 1. Апусціцца ўніз пасля частковага згарання (пра дровы). Як трошачку дрова оселі, стаўляць сковороду з картопляй і вускаркамі. Тонеж. 2. Надціхнуць, супакоіцца (пра дождж). Дождзь трохі осеў. Мо погода будзе? Тонеж.
Дадатковыя словы
бўдзе, зак.^экспр, клодўць, мясо, некотбра, опбўзнж, опрйш, опўгаласа, опўгацца, орббкі.данілевічы, ороб'^чы, оробячэ, оробўчы, оса^джвацца, оселеітка, поговбрыць, прывёзлі, сегбні, такінаглы, трбшачку
74 👁