Порэзаў мой ходзяін холяву на окраўкі, сплёў постолы і носіў цэлу зіму. Данілевічы.
ОКРОМ прын. Акрамя. Мне ніхто не трэбо, окром цебе. Астражанка.
ОКРОП /1/ м. Кіпень. Окропом опару, як прыдзеш другі раз. Падварак. Мочаць плацье ў жлукці, льюць окропу туда да ідуць праць на рэчку. Ліпляны. Мукі перэтром да сыплем у чавунчык з окропом. Тонеж.
ОКРОП /2/ м. Кроп. У банку кідае ходзяйка окропу, лісту пахучэго і закрывае на зіму. Ліпляны. По садку росце окроп. Падварак. Окроп добаўляецца ў капусту. Мілашавічы.
ОЛЕЙНІЦА ж. Алейня. Колісь олейніцы булі. У олейніцы б'юць олеі. Ліпляны.
ОЛЕКСІН МОСТ м. Урочышча. Колісь му ходзілі з его бацьком за Олексін мост белкі біць. Маркоўскае.
ОЛЕХ м. Альховы зараснік. У олеху травіцка росце. Ліпляны.
ОЛЕХА ж. Вольха. На дрова олеху рубаем. Жмурнае. Колі олеха прокідаецца по груду, урадліва земля. Ліпляны.
ОМУЖАЦЦА зак. Падбадзерыцца. Хлопчакі омужаліса да й пушлі поночы на могліцы. Лельчыцы.
ОНЁ часц. 1. Вунь. Онё ж ларок, поба. Лельчыцы. 2. Няўжо. Онё ты ужэ зробіў столка. Астражанка.
ОПАПОЛОК м. Аполак. З боку дзерэва пілім опаполкі, а посерэдзіне дошкі: сорокоўкі, дваццаткі, трыццаткі. Маркоўскае. Склодом коло одрыны опаполкі. Лельчыцы. Геблом геблуюць дошкі, ушакі, опаполкі. Данілевічы.
ОПЕРЭЗКІ мн. Прыстасаванне ў вулеі для захоўвання пчол ад жаўны. Оперэзкі робляць, коб жаўна пчолы не побіла. Маркоўскае.
ОПЕЧЭК м. Падпечак. Мало хто зарэ робіць дзерэўяны опечэк. Ліпляны. А у опечку е кучка. Сярэднія Печы. На опечэк два брускі ложацца. Данілевічы. Тые разы дзерэўяны опечкі робілі, а цепер кірпічные. Тонеж.
ОПІНЕНКА ж. Вялікая хустка. Моя небога прынесла мне опіненку. Падварак. Обопніса опіненкою: вецер холодны. Астражанка.
ОПЛЕНЬ і ОПЛЕН м. Брус у калёсах, які накладваецца на падушку. Шворном проймаецца оплень і вось дзерэўяна. На навоснік легае оплень. У оплены ўдоўбваюцца ручкі дзерэўяны, а драбіны легаюць на етыя ручкі. Маркоўскае.
ОПЛІСКА ж. Шыйка стрэльбы. За опліску рукою берэшся, як стрэляеш з рушніцы. Мілашавічы.
ОПЛІСКАЦЬ зак. Папырскаць. Сегоні опліскаў пітоўнік. Тонеж.
ОПОНА ж. 1. Пакрывала. На подушкі опону кладом. Прыбалавічы. 2. Вялікая хустка. Гале, зав'ежы опону, а то замерзнеш. Лохніца.
ОПОР м. Прыдуха, незамерзлае месца ў рацэ. Однаждзы ішоў чэлавек да усунуўса ў опор і за якую мінуту вукінуў цэлы ворох рыбу. Ліпляны.
ОПОРОК м. Падпорка. Голье ломаецца от яблук, а опоркоў нема.
Дадатковыя словы
iiі, брускіложацца, бюць, вбцер, геблўюць, дбшкі, дрўгі, завежы, навбснік, неббга, нё^і, окрбп, окрбпом, окрбпу, олбху, олйх, олйха, онёж, опбну, опбркоў, пітбўнік, рббляць, рббідь, рўчкі, сегбні, склодбм, сорокбўкі, трыццйткі, усўнуўса, чавўнчык, швбрном, ішбў, ўдбўбваюцца
69 👁