ОДНЭКО і ОДНЭ лічэбн. Адно. У цебе дзеці е? – Однэко. Тонеж. Однэ яйцэ з'еў і есці не хочу. Падварак. З однэй воўны шылі світы і андаракі. Ліпляны.
ОДОРА ж. Кароткая папярочная баразна. Вукіну одору да пуеду на обед. Падварак. Шчэ одору отогнаць трэбо. Вусаў.
ОДРЫНА ж. Хлеў. Мой ходзяін вупіў водкі да здурэў: пойшоў у одрыну да лёг пуд бугая. Тонеж. Колісь хаты круглецом робілі, як одрыну. Там жа.
ОДРЫНКА ж. Памянш. да «одрына». На чужом смеццейку куры грабуць, а у свою одрынку яечкі несуць. Тонеж.
ОДЭРОК м. Назва танца. Колісь гралі на музыкох вальц, кроковяку, одэрок, коробочку, яблучко. Лельчыцы.
ОЖАРКІ мн. Урочышча. У старое врэмье обгорэў лес, а тому Ожаркі звуцца. Маркоўскае.
ОЗАДКІ мн. Пазаддзе. Куры озадкі склююць. Падварак.
ОЗАДКОВЫ прым. Задні. Озадково само легчэйшэ зерно. Падварак.
ОЗАДОК м. Зад. У одного чэловека рожа була на озадку – усе штаны мокрые. Да баба два раза спаліла – нема нічога, чысты стаў. Чэмернае.
ОЗЕРО н. 1. Возера. За етым кадоўбом е озеро Круглае. Маркоўскае. 2. Завадзь. Маркоўскае.
ОЗЕРЫНА ж. Невялікае возера, азярцо. Озерына шырока, а мулу ў ёй по самэ колено. Падварак.
ОЗЕРЫНКА ж. 1. Памянш. да «озерына». Шчоб було прадзьво, мочаць коноплю ў озерынках коло рэчкі. Лельчыцы. 2. Падводная ямка. Уваскочыла ў рэчку і не бачыла, што там озерынка. Падварак.
ОЗІЯТ м., экспр. Жорсткі, бессардэчны чалавек. Пуставілі етого озіята за брыгадзіра. Озіят вон, а не чэловек! Астражанка.
ОЗОЛКІ мн. Рэшткі попельнага раствору для мыцця бялізны. Шчэ озолкі трэбо вуліць. Тонеж.
ОКАЗЕЯ мн. Непрыемнае здарэнне, непаразуменне. І што за оказея вуйшла! Лельчыцы.
ОКІДЗЬ ж. Першыя веснавыя ападкі ў выглядзе дажджу. Жураўле прылецелі з поўрэ, а окідзі шчэ не було. Данілевічы. На бусько окідзь попала. Там жа.
ОКІЧА – ОКІЧА выкл. Вокліч на гусей. Окіча – окіча! Доха вас озьмі! Тонеж.
ОКО н. 1. Вока. Хто око завідное мае, той і крывуе. Падварак. Ані свету – хоч око колі. Тонеж. 2. Ляток. У вулі для пчолок око робляць. Маркоўскае. 3. Клетачка ў сеткавым палатне. Маркоўскае.
ОКОЛОТОК м. Акалот. Раз снопу колоцілі, то околоток есцека. Падварак. На пудсцёл околоток ідзэ. Данілевічы.
ОКРАВОК м. Вузкая палоска, выразаная з лазовай ці ліпавай кары. Крояць лозу на окраўкі. Ліпляны. У два окраўкі самы мацнейшы постол.
81 👁