Старонка 88
◀ / 157 ▶
ОВОД м. Авадзень. По весне комарэ нападае на товар, а потомака шчэ ўсяка мошкара: оводэ, слепакі і мухі. Як стануць велікіе дні, камарэ і оводэ рэжуць товар. Тонеж. ОВОДОК м. Памянш. да «овод». Оводка надзяем на кручок. Тонеж. ОГЛЯНУЦЬ зак. Убачыць, заўважыць. Оглянула мед і прычэпіласа: дай – і конец. Падварак. ОГНІВО н. Крэсіва. Дзед берэ огніво, кладзе з берэвы губу да крэша. Тонеж. ОГОРОДНІК м. Шчыгол. На грушах огороднік робіць кубло. Данілевічы. ОГОЎТАЦЦА зак. Супакоіцца. Хоч бу яку мінуту твое дзеці огоўталіса. Тонеж. ОГОЎТАЦЬ зак. Супакоіць. Не могу ніяк дзеці огоўтаць, вішчаць цэлы дзень, хоч вушы колкамі забівай. Тонж. ОГРОБ м. Труна. Лежыць ее чэловек у огробі, як жывы. Падварак. ОГРЭБАЦЬ незак. Акучваць. Кортоплю ў нас огрэбаюць. Тонеж. Дзеўкі огрэбаюць кортоплю. Буда-Лельчыцкая. ОДГОН м. Слабая самагонка. Моя ходзяйка насыпле чарнікі ў одгон да робіць віно. Первак ідзе, а потом тожэ добра горэлка і – одгон. Ліпляны. ОДЗЁР м. Насціл з дошак вакол дрэва для захавання вулляў ад мядзведзя. Одзер дзелалі, коб мадзведзі ў вулей не лазілі. Тонеж. Дзелалі одрэ кругом дзерэвіны. Падварак. От мадзведзей одрэ такіе дзерэўяные дзелалі. Данілевічы. ОДЗІНІЦА ж. Адзіная дочка. Ето ж вона була моя одзініца, а ее зобралі ў Мозырэ, і мне зара кажан дзень не сцягнецца. Тонеж. Пудходзіць родна маці Сціха пуд окенцэ: Лежыць моя одзініца, Як яснае сонцэ. З нар. песні. Там жа. ОДЗЫРЫЦЬ зак., экспр. Адлупваваць. Ох, зоробляеш – одзыру! Одзырыла – як шаўковы стаў. Астражанка. ОДЗЫЧЫЦЬ зак. Пазычыць. Одзычыла ў куму кортоплю, а по восені оддам. Вумокла на городзі ўся моя кортопля. Тонеж. Одзычыла ей даўняшні хлеб. Буда-Лельчыцкая. От і одзычыла ж ты мне корковіны – есці не можно. Маркоўскае. Одзыч смашны хлеб, а возьмеш ламая. Заберажніца. ОДЗЯНУЦЬ зак. Прыкрыць. Раскрыўся хлопец і не спіць, одзянуў его – і вон заснуў. Падварак. ОДЛЕГА ж. Адліга. Другі год одлегі ўсю зіму нема. Маркоўскае. ОДМУРОК м. Апад. Збером пуд яблоняй одмуркі і свіньям даем. Данілевічы. ОДНАКІ прым. Аднолькавы. Моціў у нашых песнях аднакі. Тонеж. А так прытаіцца хондзя, і, здаецца, ее нема. Вона не однака. Чэмернае. Усе кручкі однакіе, іх п'яць штук. Ліпляны. ОДНАКО і ОДНАКОВО прысл. Аднолькава. Му ўдвох робілі однако, а ему болей заплацілі. Тонеж. Мне однаково. Там жа. ОДНЕНЬКІ прым. Адзінюсенькі. Не топі ўсіх коцяток, одненького остаў. Падварак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 157 ▶