дорогу не вубірайса. Падварак.
ОБЛОГ і ОБЛУГ м. Аблога. Колісь облогу давалі два – тры года лежаць і потом зноў сеялі. Нешто трэбо було робіць, коб земля не вучурыласа. Ето цепер удобрэнья, а тадэй его не було. Маркоўскае. Облог гуляе. Сярэднія Пэчы. Поворонае поле – ето ралья, а неворанае – облуг. Падварак.
ОБЛОГОВАЦЬ незак. Знаходзіцца пад аблогай. Облогуе земля, котора не поворана. Мілашавічы.
ОБМЕРЭЖВАЦЬ незак. Рабіць мярэжку. Плоточка оплетаюць, обмерэжваюць. Ліпляны.
ОБМЕРЭЖКА ж. Мярэжка. Дзеўкі плоточка з обмерэжкою робляць. Ліпляны.
ОБМОРОКА ж. Непрытомнасць. От ляку і болю обморока бувае. Мілашавічы.
ОБОДНІК м. Чалавек, які робіць абады. Ободзье робілі ободнікі. Данілевічы.
ОБОДОК м. Аколышак. Прышыў бу ободка, а то шапка на ухо лезе. Маркоўскае.
ОБОЗОК м. Галлістая сасонка. Пуд етым обозком грыба узяў. Маркоўскае.
ОБОІНЫ мн. Вотруб'е. З кортоплею мешаем обоіны свіньям. Падварак.
ОБОЛОВА ж. Слаі драўніны паміж карой і стрыжнем. З боку дзерава оболова, а посерэдзіне – стрыжань. Маркоўскае.
ОБОПНУЦЦА зак. Захінуцца. Мо обопнуласа б опіненкою, бо вецер холодны. Астражанка.
ОБОПНУЦЬ зак. Захінуць. Хоч бу дзіцятко обопнула: холодно ж на дворэ. Падварак.
ОБОРА ж. Хлеў. Товар у оборы стоіць. Каліноўка.
ОБОРОЧАЦЦА незак. Перакульвацца. У хаці одзін слон да і той оборочаецца. Мілашавічы.
ОБОРОЧАЦЬ незак. Перакульваць. От у кого сено будзе: цэлы дзень возіць да оборочае возы коло хаты. Тонеж.
ОБСЕВОК м. Плех. Як у кого обсеўкоў богато на полі, то говораць, не ўсе будзе ладзіцца по ходзяйству. Падварак.
ОБЦУРАЦЬ зак. Абкідаць. Петлейку обцураць трэбо. Тонеж.
ОБЧАС м. Каблук. Ліхі танцор так вубівае обчасамі польку, што другі музыка на бубні етого не можа зробіць. Данілевічы.
ОБШЛАПІЦЬ зак. Абхапіць. Дзерэво такое тоўстае, што му насілу трох его обшлапілі. Астражанка.
ОВЕРШЭК м. Сеткавы конус у венцеры. Рыба ідзе поўз крыло і пупадае ў овершэк. Як пройдзе овершка, кругом грае й грае рыба, а ў вузкае месца не пупадзе. Ліпляны. У тулуб овершэк устаўляецца, коб заходзіла рыба ў жак. Мілашавічы.
Дадатковыя словы
бблуг, бблю, бўдзе, вотрубе, вўзкае, вўчурыласа, дорбгу, дрўгі, кортоплею, котбра, кругбм, мбжа, невбранае, оббдзье, облйг, облўг, обопнўць, пблі, плотбчка, повбрана, повбронае, прбйдзе, ро^лядь, тадбй, тбўстае
73 👁