НОШЫ мн. Насілкі. Два чэлавекі беруцца за ручкі да й несуць на ношах гліну, кірпіч. Ліпляны.
НУЖА ж. Агульная назва куслівых мушак. Летом нужа жыць не дае. Падварак.
НУТРА ж. Унутранасць. Усе нутра з етой жонкі вуссаў воўк. Ліпляны.
НЯЎЖЭ прысл. Няўжо. Няўжэ ето праўда, што там мэтроў п'яць землі вукапалі? Сярэднія Печы. Так і кідаць картоплю? – Няўжэ ж. Лельчыцы.
О
ОБАЛОНЬЯ ж. Заліўны луг, абалона. На обалоны густа травіцка росце. Ліпляны.
ОБАПОЛОК м. 1. Аполак. З обаполкоў плот зробіў – і добрэ. Данілевічы. 2. Пастронак у хамуце для ворава, баравання. Данілевічы.
ОБАРОК м. Ворчык. У плуг чэпляюцца обаркі. Чэмернае.
ОББІЎКА ж. 1. Абіўка. Ліпляны. 2. Надземная частка зруба ў калодзежы. Тонеж. 3. Абшыўка. Падварак.
ОБГОНКА ж. Акучнік. Кортоплю обгоняюць обгонкой. Маркоўскае.
ОБГЛЯНУЦЬ зак. Прыгледзець. Ты моіх дзеток обглянь. А я ў Мозырэ пуеду. Ліпляны.
ОБДЗІРОК м. Верхні слой лыка. Зрэж обдзірка з лута. Данілевічы.
ОБДУЦЬ зак., экспр. Перахітрыць. Такі вон мужык, шо баба его обдула. Тонеж.
ОБЕЧАЙКА ж. Абечак. З в'яза на бубен робляць обечайку, упарваюць ее, а потом угінаюць. Ліпляны.
ОБЕЧАЙНІК м. Бондар. Обечайнік на бедзе прыезджаў колісь. Маркоўскае.
ОБЖОГА ж. Крапіва. Свіньям обжогу бабу рвуць. Манчыцы.
ОБІ-ШЧО займ. Абы-што. Наговорыў обі-шчо і пойшоў. Буда-Лельчыцкая.
ОБКОЛОСОВАЦЬ зак. Абмалаціць з большага (уручную). Обколосовала снопу. Данілевічы.
ОБКОЛЯЦЦА зак. Забрудзіцца, запэкацца. Упаў малы ў колюгу і обколяўса ўвесь. Лельчыцы.
ОБКОЛЯЦЬ зак. Забрудзіць, запэцкаць. Трэбо ж було так обколяць дзіцятко. Тонеж.
ОБЛАВА ж. Паляванне. Собаку не кормяць, як на облаву іці. Ліпляны. Собаку на шворку – і пойшоў на облаву. Маркоўскае.
ОБЛЕЗАЦЬ незак. Аблязаць. От соўнейка крам облезае. Тонеж.
ОБЛЕТОК м. Пералетаваныя дровы. Год лежыць облеток на дворэ. Добра облеткі гораць. Астражанка.
ОБЛІВЕНЬ м. Абліваха. Зімою облівень бувае. Маркоўскае. У облівень у
Дадатковыя словы
бблівень, вяза, кблісь, кбрмяць, кортбплю, обечхйнік, пяць, рўчкі, сбўнейка, таківон, щвбрку
74 👁