Старонка 85
◀ / 157 ▶
НІЗАЛКА ж. Нізка. Пошоў у лес і нізалку грыбоў прынес. Маркоўскае. На нізалку ніжэм рыбу. Там жа. НІЗАШЧО прысл. Нізашто. Не отдам нізашчо сваю дочку за етого лежня. Сярэднія Печы. НІЗІНА ж. Балоцістае месца. У етой нізіні качалкі порослі. Тонеж. НІЗКІ прым. 1. Нізкі. Такі ўжэ рэдкі і нізкі ов'ёс пурос на полі. Тонеж. 2. Блізарукі. Вона нізка на очы була. Як пуйдзе жаць, то снопу пугубіць. Тонеж. НІК усеч. дзеясл. Зірк. А вона туды нік – седзіць ее человек і водку п'е. Тонеж. НІКАЦЬ незак. Зіркаць, заглядваць. Е такіе хлопчакі, шо нікаюць у окна. Тонеж. НІШКІ прысл. Моўчкі. Седзі нішкі. Астражанка. Лежы нішкі. Буда-Лельчыцкая. НІШЧО прысл. Нішто. А вон нішчо собе чэловек. Падварак. НІЯКІ прым. Напаўмёртвы. Старэнькі мой ужэ ніякі: мо ўмрэ. Падварак. НОВІНА ж. Першы раз узаранае поле. Як только вудзерыш новіну, пан первы год не браў нічого. Маркоўскае. Лес вудралі і перэробілі на новіну. Падварак. Оробейкоў шчавер на новіне шырокі. Тонеж. НОЖНІЦЫ мн. Назва танца. На музыках ножніцы танцуем. Ліпляны. НОРЭЦ м. Птушка, крохаль. У норца таке слізке пер'е, похож на качку. Данілевічы. НОС м. 1. Нос. Дзюбайка носа чэшэцца – нехта умрэ. Тонеж. 2. Вузкая частка яйка. Поб'е носа шчэ б'юць біткі. Тонеж. 3. Пярэдняя частка лодкі. Едом, ідзі і ў носу чоўна сядзь. Ліпляны. НОСІЛКІ мн. Прылада для пераносу сена (дзве доўгія палкі). Пуд копу носілкі пудкладаемо да й несом ее ў стог. Тонеж. НОСОК м. 1. Памянш. да «нос» у 2-ім значэнні. От у мене крэпак: побіў носка – перэверні пухой. Ліпляны. 2. Пярэдняя частка тапара. Вубіў носка ў сокеры. Данілевічы. НОЧКА ж. Кажан. Ночка – ето така чорна птушка, вона летае вечэром. Ліпляны. НОЧНІЦА ж. Кажан. Було мне роботы: улецела ночніца ў хату. На белое сільно садзіцца ночніца. Маркоўскае. НОЧЭВАКА ж. Чалавек, які не спіцьь ноччу. Эй, ночэвака! Дакуль ты будзеш ходзіць? Тонеж. НОША ж. Ношка, узятак у пчол. З бедной ношай прылеталі пчолкі ў етым годзі. Маркоўскае. НОШАЙ м. Спецыяльнае прыстасаванне для пераносу сена, саломы, снапоў. На одным концы ношая колач бувае, кругленькі, загнуты. Як удвох, то тэй за того, а тэй за того конца да й сціснуць ношай з сеном. От колача ідзе воровочка ў дзве столкі. Ліпляны. Коб сцісці ношай, трэбо два чэловекі. Падварак.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, бўдзеш, вўдзерыш, г^оска, гбдзі, едбм, кбпу, менеі, нбжніцы, нбжшцьі, нбса, нйкі, норзйд, носйткі, носў, ночнйда, нічбго, овёс, пблі, пере, перэверні'пухбй, перэверніпухби, побё, пп>ірбкі, пурбс, р^дкі, стблкі, такіўжэ, танціем, тблько, удвбх, чбўна, ідзеі, ідзі^і
72 👁
◀ / 157 ▶