Старонка 84
◀ / 157 ▶
НЕДЗЕЛЯ ж. 1. Нядзеля. У недзелю збор у Пудварку. Буда-Лельчыцкая. К недзелі назбіраю гуркоў: цветочкі ўжэ пуодпадалі. Ліпляны. 2. Тыдзень. Дзев'яць недзель лежаў: була болячка ў голове. Ліпляны. На проводну недзелю трэбо сходзіць у воскоўе. Там жа. НЕЗДОЛЯШЧЫ прым. Слабы здароўем. Я ж нездоляшчы, замерз бу зімой, коб не сын. Лельчыцы. Як здорова, усе добрэ, а як нездоляшча, усяка обуў потруіць. Ліпляны. НЕКІ займ. Нейкі. Села ў неку землянку і жду, колі етые немчуракі пуйдуць. Тонеж. Казалі, што нека жонка продае берда на селе. Астражанка. От неке каплоўхе дзіця. Падварак. НЕЛІН м. Від дуба. После Троіцы развіваецца нелін. Як разоўецца еты дуб, беркулёзнікі жыць не могуць. Данілевічы. НЕЛЮДЗЬ м. Нелюдзень. Седзіць нелюдзь у хаці і ні з кім не разговорае. Падварак. НЕМЧУРАК м., экспр. Немец. Прыезжалі немчуракі хаты паліць. Ховаліса ўсе от немчурак, я сама ў картопляніку ноч седзела. Тонеж. НЕПОГОЖЫ прым. Непагодлівы. Сено непогожэ не так пахне, а коровы едзяць, як холодно бувае. Тонеж. Волы мое половые! А чого ж ву помарнелі? Мо непогожэ сено елі, непогожу воду пілі? З нар. песні. Ліпляны. НЕПОДЗЕЛЯШЧЫ прым. Непадзеллівы. У неподзеляшчэго чэлавека нічого ніколі не озьмеш. Тонеж. НЕРВЕНІК м. Нервовы чалавек. Такі ўжэ нервенік мой зяць, прогнала его з хаты, і жыве недзе ў Мозырэ. Ліпляны. НЕРЭШКІ мн. Прылада для лоўлі рыбы. Як лешчы нерэсцяцца, стаўляюць нерэшкі. Маркоўскае. НЕСАМАВІТЫ прым. Звар'яцелы, несур'ёзны. Ужо пожылы вон чэловек буў, да некі несамовіты: ходзіць по суніцох, гукае пеўня, а жонкі за бокі беруцца. Тонеж. НЕСУДОБНА прысл. Нязручна. З короткою вочэпкою кошэля несудобно носіць. Чырвонабярэжжа. НЕСУДОБНЫ прым. Нязручны. От уплюнуўса дождзік несудобны, ідзе да ідзе. Тонеж. Роботы багато, а тут жара несудобна. Там жа. Неке несудобно ковеніішчэ вусек мой стары. Падварак. НЕСУШКА ж. Курыца, якая нясецца. У мене тры несушкі, а другіе куры квокчуць. Лельчыцы. НЕХЛЯМЯЖЫ прым. Няўклюдны. От дзерэва яблуко далеко не падае: нехлямяжы буў бацька, і сын такі. Падварак. НІГАДКІ прым. Нядрэнны. У Гапкі нігадкі хлопец росце. Падварак. НІГАДКО прысл. Нядрэнна. Усеўса нігадко тут, у пасажырцы. Злодзін. НІЗ м. 1. Ніз. Пудгніў ніз хаты. Падварак. 2. Нізкае месца. По нізох, по мучкох ростуць краснюкі. Маркоўскае. Крываўнік росце по нізох, по болотах. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 157 ▶