НАТОПТАЦЬ незак. Напхаць. Мешок сена натоптаў цесно-цесно. У сельнік трэбо натоптаць сена да положыць на его подушкі. Тонеж.
НАТОРОВАЦЬ незак. Насыпаць. Надо ж було натороваць семеноў у мешкі. Лельчыцы.
НАТОЎКЦІ зак. Натаўчы. Захочу я натоўкці маку – беру ступу, сахору насыплю і роблю з его, што хоч. Ліпляны.
НАЎХРЭСТ прысл. Накрыж. Кадрэлю наўхрэст танцуюць. Ліпляны. Як танцуем кадрэлю, клодом палкі наўхрэст і проміж палкамі перабіраем ногамі. Тонеж.
НАЦЯГАЦЬ зак. Нацягваць. Шнурэ овершка нацягае. Ліпляны. Собаку уб'юць, шкурку здзеруць і нацягаюць на барабан. Там жа.
НАЦЯГАЧ м. Прылада для нацягвання шын на кола. Без нацягача шыну не узопнеш на колёсо. Падварак.
НАЧАВІЦЬ зак. Выціснуць. З ногі начаўляць поўтазіка гною – і легчэ. Тонеж.
НАШЛАПІЦЬ зак. Пакласці на што-небудзь зверху. На вокна нашлапіў полено, а зарэ суцэльные полена до верха. Тонеж.
НАШЫННІК м. Атоса. Колі нема нашыннікоў, воз ідзе куды хоч. Падварак.
НЕБО н. 1. Неба. З усіх бокоў небо захмарылос. Маркоўскае. 2. Скляпенне у печы. Колі высоко небо, не грэе печ. Данілевічы. Небо трэбо пудправіць. Тонеж. 3. Паднябенне, верхняя частка поласці рота. К небу плосцінка з зубу прыростае. Падварак.
НЕБОГ м. Пляменнік. Мой небог у Мозырэ жыве, просіць, коб заходзіў, як буваю на рынку. Падварак.
НЕБОГА ж. Пляменніца. У Мозырэ ў мене е небога за дохторку. Тонеж. От і небога ідзе. Ліпляны.
НЕБОЖ м. Пляменнік. Мого брата сын небож. Сярэднія Печы. Ко мне только й прыходзіць зара небож. Чэмернае. Мой небож такі старатлівы: обладзіўся на зіму – любо глянуць. Падварак.
НЕВЕХНА ж. Нявестка. Моя невехна старатлівая, добрая. Тонеж. Ідзі невехна по водзіцу у далёку крыніцу. З нар. песні. Там жа.
НЕГОДА ж. Непагадзь. На негоду поворочае: ластаўкі поўз землю летаюць, куры церэбяцца. Тонеж. Як на негоду, то месца нема – боляць ногі. Чэмернае. Кагуць, шчо ў такой квадры погода, а тамака негода. Падварак.
НЕГОДЗЯЧЫ прым. Непрыгодны. Ужэ я негодзячы буў у мікалаеўску войну. Маркоўскае.
НЕГОЖЫ І НЕГОЖ прым. Слабы, хворы. Мой старэнькі негож: операцыю робілі. Маркоўскае. Шо ву так негожые: важко седаеце. Мілашавічы. А цепер такіе негожые людзі: дай сметану – не есць. Тонеж. Таке ужэ жытко старым да негожым, шо хоч об сценку головой: нема того дня каб шо не болело. Сярэднія Печы.
88 👁