НАРВАЦЦА зак. Надарвацца. Трэбо ж було ему так нарвацца, пожыў троху і пом'ёр. Тонеж.
НАРВАЦЬ зак. Надарваць. Золотніка нарвала, бегуючы. Тонеж.
НАРОБІЦЦА зак. Напрацавацца. Наробілася за дзень, аж рукі боляць. Ліпляны.
НАРОВЕНЬ прысл. Усё адно што. Сено – наровень марцвец. Тонеж.
НАРОВІСТЫ прым. Натурысты. Друга лошыца така наровіста: бі не бі, на смерць убі, пока не настоіцца, не пуйдзе. Тонеж.
НАРОСТАЦЬ незак. Нарастаць, вырастаць. У бобку стручкі такіе наростаюць. Тонеж.
НАРОСЦІ зак. Нарасці, вырасці. Зарэ ужэ свое помідоры могуць нарасці. Тонеж. Удоўко молодая, Ты не журыса намі, Наростуць крылушкі Полецімо самі. З нар. песні. Там жа. У мене богато просо нарослэ. Ліпляны.
НАРУБАЦЬ зак. Насячы. Нарубай пометніку. Астражанка.
НАРУЖАВІЦЦА зак. Нарумяніцца. Дзеўкам нашым зара: можно й на морозі наружавіцца. Ліпляны.
НАРУЖАВІЦЬ зак. Нарумяніць. Мо на дворэ холодно? Бач шчокі наружавіла, татэк ягоды. Падварак.
НАРУЛІЦЦА зак., экспр. Наесціся. Мой стары наруліцца кортоплі з кісляком да й спіць дзень. Наробіць, бувала, етых руляў жонка, наруліцца да й косе. Тонеж.
НАРЭЗАЦЦА зак., экспр. Наесціся. Сам еж, а дзеці ужэ нарэзаліса. Падварак.
НАРЭЧ'Е н. Уменне выказваць свае думкі, красамоўства. Его дзеўка нарэч'е мае і можэ ўсе расказаць. Чэмернае.
НАСМУКАЦЬ зак. 1. Напрасці. От ужэ работніца: насмукала за тыждзень кацюшку ніток. Тонеж. 2. Нарваць, нацягаць. Я насмукала смучаю п'яць пучкоў. Тонеж. Ідзі насмукай сена з стога і дай его корові. Падварак.
НАСПА ж. Урочышча. П'етро жыў на Наспе. Астражанка.
НАСПУСКАЦЬ зак. Набіць яек на скавараду. Пастухам паронок наварыла, яец наспускала на сковороду. Лельчыцы.
НАСТАЎКА ж. Прылада для лоўлі рыбы у выглядзе вядра. Настаўкам рыбу лоўляць, як веліка вода. Ліпляны.
НАСТАЎЛІЦЬ зак. Наставіць. Там богато коп настаўлілі. Тонеж.
НАСТОЛЬНІК м. Абрус. У мене колісь було богато настольнікоў, уціральнікоў свое роботы. Ліпляны.
НАСТОЛЬНІЦА ж. Абрус. Помула настольніцу і хочу почэпляць крамные або полотняные мохрэ. Ліпляны. Просцелі настольніцу на стол і пустаўляй місы і гладыш. Падварак. Настольніца шэршы за уціральніка. Тонеж.
НАТКНУЦЬ зак. 1. Наткнуць. Коб наткнуць чэрвя на кручок, трэбо ведаць, як ето робіцца. Ліпляны. 2. Абуць. Твой сынок наткнуў валенкі на босу ногу і пубег. Падварак. Наткні суконкі, а то сёні холодно ў чоботох. Данілевічы.
Дадатковыя словы
ббсу, кблісь, корбві, кручбк, кіслякбм, лбўляць, мбжэ, нарббіць, наруж^вшь, нарэче, насмўкаць, настбльніду, наткнісуконкі, нбгу, парбнок, помёр, помідбры, прбсо, просцелі7настбльніцу, пяць, рббііша, шчбкі, ідзінасмукай
66 👁