Старонка 81
◀ / 157 ▶
НАЛОВАЦЬ зак. Налавіць. Унека як багато дзядзько рыбу наловаў. Астражанка. НАЛУПІЦЬ зак. 1. Налупіць. Тые разы налупіць ходзяін коры з лозы да постолы плеце. Тонеж. 2. Наскрэбці старой бульбы. Пудкінь коровам сена, а мне шчэ трэбо кортоплі налупіць. Тонеж. НАМЕТКА ж. 1. Тонкае палатно. Первое дзіця як родзіцца, породзіха дае попу мэтроў тры наметкі да ўмотае шчэ й пірожка. Тонеж. 2. Галаўны жаночы убор. Тые разы после веселья жонкі завівалі наметкі. Тонеж. Чэпец трэбо пуд наметку і обруч з полосіны. Там жа. НАМІТУЗ м. Спосаб укладвання бярвенняў на возе: у адзін канец кладзецца макавіна, а ў другой – камель. Клалі дзерэво намітузом на воз, коб волам було легчэй. Тонеж. НАМОРОЖЭНЬ м. Намаразень. На копулы накладаюцца наморожні. Падварак. НАПАРВАЦЬ незак. 1. Напарваць. Падварак. 2. Напальваць. Зімнімі днямі напарвалі печ добрэ да й болосурылі цэлу ноч. Ліпляны. НАПАСЦІЦЬ незак. Напасвіць. Але ж і добрэ ты сегоні напасціў худобу. Сярэднія Печы. НАПЕРСТОК м. 1. Напарстак. Наперсток надзеваецца на палца. Ліпляны. 2. Жалезнае кольца, якім прымацоўваецца шыйка касы да касся. У наперсток клінок устаўляецца. Лельчыцы. НАПІЦЬ зак. Выпіць Там вон столько тае водкі напіў, а на ногах не дзержыцца. Падварак. НАПЛЕЧНІК м. Верхняя частка з крамнага матэрыялу ў жаночай кашулі. У рубашках з пустаніком наплечнік робілі з перкалю. Тонеж. НАПНУЦЬ зак. Апрануць, накінуць. Напні плашча, а то лея така на дворэ. Мо хустку напнула б на плечы? Лельчыцы. На поўшубок напні тулупа. Данілевічы. НАПОРЛІВО прысл. Напорыста. Што ўжэ напорліво робіць хату Сохвеін ходзяін, так напорліво: днюе і ночуе коло ее. Такі ўжэ напорлівы еты чалавек, такі напорлівы, што ты его не перэпрэш: кола ему на голове гостры, а вон кажэ свое. Тонеж. НАПРЭГЦІ зак. Насмажыць. От напрэгла яешні на дзве семье. Чэмернае. НАПУГАЦЦА зак, экспр. Наесціся. Колісь другі так напугаецца шчаўру, што чэрэво распінае. Тонеж. НАРАД мю Сукупнасць дэталяў нізу ў ботах, чаравіках. На ўвесь нарад купіў вусцілкі, заднікі, подэшву, набой. Ліпляны. НАРАДЗІЦЦА зак. Прыбрацца. Ой, і нарадзілася ж ты: любо глянуць! Астражанка. НАРАДЗІЦЬ зак. Прыбраць. Свою дочку нарадзіла, як клягіню, а сама латуна носіць. Ліпляны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

апрануць^накшуцъ, бу^іо, верхняя^частка, гала^ны, двор>э, наплечнж^м, напнўць, нс^сіць, пп>ійка, пір^жка, трібо, хістку, шчэ^трэбо
69 👁
◀ / 157 ▶