нагле́нны ты ву́рос. Сярэднія Печы.
НАГЛЫ прым. Вялікі. На дурноп'яну шышка наглая. Ліпляны. Бачыла я ў ягодзях, жаночкі, таку поганюку наглую. Там жа. На той яблоні цепер не богато яблок, а ўсе такіе наглые. Новае Палессе.
НАГОДОВАЦЬ зак. 1. Нагадаваць. На етой свінье трэбо шчэ сало нагодоваць. Тонеж. 2. Накарміць. Нагодую дэтэй, Агапка, да пойдом по лісіцы. Жмурнае.
НАГРУДНІК м. Кабат. З брыжамі шыем нагруднік, а без брыж – ліфік. Ліпляны.
НАДЗЫГОВАЦЬ зак., экспр. Нагаварыць, падбухторыць. Ето ж ты надзыговала на мене Сохвею, а вона цепер не говорыць со мною. Астражанка.
НАЗУБІЦЦА зак. 1. Назубіцца. Як серпа к ковалю не отнесеш, ці вон сам назубіцца. Лельчыцы. 2. Перан. Чуць-чуць прарэзацца на пачатку росту. Як большые росточкі, отламваю, а як дзе только назубіцца, так і кідаю. Ліпляны.
НАЙГРАНЫ дзеепрым. Нагулены (пра курыцу з пеўнем). Не вувелося цыплятко – не було яйцэ найграно. Тонеж.
НАЙГРАЦЬ зак. Нагуляць (пра курыцу з пеўнем). Кура з петухом не найграла, колі боўтуноў багато. Тонеж.
НАЙДЗЁНОК м. Дзіця незамужняй маці. Падварак.
НАЙСЦІ зак. Наступіць. Вот і Крэшчэнье найшло. Чэмернае.
НАКЛАСЦІ зак. Адзець, апрануць. Параска, наклала б ты сегодні сукню. Лепей накладзі сукню, а то спадзе. Дзяржынск.
НАКОВАЛЬНІК м. 1. Кувадла. На наковальніку коваль залезо куе. Падварак. 2. Жалезнае верхняе кольца ў ручцы долата. По наковальніку б'ем молотком, як драчку з дзерэва вубіраем. Данілевічы.
НАКОТ м. 1. Накат для пераезду праз балоцістае места. Дзелалі накот, коб коньмі можно було болота перэезджаць. Ліпляны. 2. Урочышча. У нас месцо е, дзе колісь буў той Накот. Ужэ его нема, а прозвішчэ е. Му звом тэ месцо Накотом. Ліпляны.
НАКРАПАЦЬ незак. Накрапваць. Дождзік стаў накрапаць, а сено шчэ ў полі. Тонеж. Цёмна хмарка вуступае, Дробен дождзік накрапае, Маці сына навучае: «Слухай, сынку, мого слова: Не едзь на ноч, ночуй дома». З нар. песні. Там жа.
НАЛЕЖАЦЬ зак. Папалежаць. А я летась належала на грыба. Думала, што соўсім умру. Ліпляны.
НАЛЕПВАЦЬ незак. Налепліваць. Як тынкуюць хаты, то налепваюць гліну на колкі ці дошчатку. Тонеж.
НАЛІВАЦЬ незак. 1. Наліваць. Воду налівай у шклянку да ходзі сено грэбсці. Тонеж. 2. Начыняць. Крыўяну коўбасу можно наліваць церэз сцекло со шклянкі. Тонеж.
НАЛІСНІК м. Блінец. На молоцэ ліжбо на водзе наліснікі пекуць, шчоб не булі воны кіслые. Тонеж.
80 👁