Старонка 79
◀ / 157 ▶
НАБЕДРЫКІ мн. Шляя. Як хто бедны буў, то кульбочку ускіне лошыцы на спіну да едзе без набедрыкоў. Тонеж. Ей ідзе ета споніца, як свінье набедрыкі. Там жа. НАБЕГЦІ зак. 1. Набегчы. Ліпляны. 2. Успомніцца. Так мне ета песня ніяк нешто на вум не набежыць. Тонеж. НАБІЛКІ мн. Набіліцы. Набілкі дзержаць бердо. Берэ жонка набілкі да кладзе ў тэе бердо, шчоб не вупадала тросць. Тонеж. НАБІРОК м. Кошэлік для ягад. У набірок ягоды собіраюць. Данілевічы. Озьмі гладышку й набірка на ягоды. Астражанка. Колькі набіркоў набрала? Мо ужэ будомо обедаць? Дзяржынск. НАБІРОЧЭК м. Памянш. да «набірок». У кабушэчкі сохне набірочэк. Тонеж. НАБІРЫЧ м. Кашэлік для ягад. Положыла моя браціха у кошэля набірыча, граб'енку і пушла по ягоды. Лельчыцы. НАБОЙ м. Падносак. На увесь нарад купіў вусцілкі, заднікі, подэшву, набой. Ліпляны. НАВЕК прысл. Заўседы. Штоб вон так на рукі, на ногі плакаў, як я навек плачу. Сярэднія Печы. Мой сын буў мокры навек да простыў і от Рожства логом лежыць соўсім. Тонеж. Раба поганюка навек кусаецца. Чэмернае. НАВЕСЕЛЬНІК м. Удзельнік вяселля. От ужэ богатэ веселье справіў: чэловек пятдзесят одных только навесельнікоў було. Напродом да накачаем поставоў поўну бонню. А ето самэ полотно навесельніком раздаем. Мілашавічы. НАВОЙКА ж. Навой. Готовое полотно накручаецца на навойку. Падварак. НАВОЛОКО н. Бяльмо. Мне наволоко воко зацягло ў войну. Маркоўскае. НАВАРОТ м. Укос. Другім наваротом мо й накосім сена. Тонеж. НАВОРЫСТЫ прым. Схілены, няўстойлівы (пра дрэва). Ето ж наворысты клён, бура его схіліла. Даніловічы. НАВОСНІК м. Падушка ў возе. На навоснік легае оплень. Маркоўскае. Навоснікі е ў возі на залезным ходу. Навоснік і оплень шворнем проймаюцца. Тонеж. НАВУВОРОЧАЦЬ незак. Навыварочваць. О, там навуворочало вувороткоў! Тонеж. НАВУКНУЦЬ зак. Прывыкнуць. Як хто навукне робіць, то без роботы седзець не будзе. Падварак. НАВУЦЯГАЦЬ незак. Навыцягваць. З рэкі вон і жыве: навуцягае рыбу і варыць юшку. Ліпляны. НАВУЧВАЦЦА незак. Вучыцца. Му одзін от другого навучваемса кошэле плесці. Мілашавічы. НАВ'ЯЗАЦЦА незак. 1. Навязацца. Буда-Лельчыцкая. 2. Густа нарасці. Як уродзіць белы наліў, то, усе роўна, як лісту, яблок нав'яжыцца. Ліпляны. НАГЛЕННЫ прым. Велічэзны. Буракі буваюць нагленные. Ліпляны. Ну і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 157 ▶