Старонка 78
◀ / 157 ▶
МУРОЎЕ /2/ н. Урочышча. На Муроўе крыніца е на горэ. Тонеж. МУСА ж. 1. Морда. Вурэжэ хто з гожыка ўсе, а кожу, прыв'язвае на мусу целяці, коб корову не ссало. Ліпляны. Сыпні вужу на мусу смальцу так вон здохне. Мілашавічы. 2. экспр. Твар. Во мусу разгодоваў. Падварак. МУСКА ж. 1. Памянш. да «муса» ў 1-ым значэнні. Одзін раз споймаў я воўчонка малэ; на чэловека гледзець не хочэ, водзіць мускою. Данілевічы. 2. Маска. По-пуд вокнамі цегала дзеўкою муску на коледы. Ліпляны. МУЦЬВІЦА ж. Назва рачулкі. Ето ж рэка Муцьвіца, вона ў плані е. Тонеж. МУЧКА /1/ ж. Абчасная на грэбені жменька льновалакна. Кацюшка з грэбня смуча ету мучку. Вупрадзе жонка мучку на тонкіе ніткі, а ключ'е перавальвае на вал. Ліпляны. МУЧКА /2/ ж. Кусцістая нярэзкая трава. Мучку косіць надо хорошэ плечэ і коса. Ліпляны. По нізох, по мучкох ростуць краснюкі, воны такіе цюпкіе. Маркоўскае. МУЧЭНІЧНІК і МУЧЭНІШНІК м. Травяністая расліна. Волокамі мучэнічнік росце. Тонеж. Мучэнішнік сінім цветом цвіце, і шышэчка сіня на ем ёсця. Вон от жывота. Ліпляны. МУШКОВАЦЬ незак. Шукаць. Нема чого тобе й мушковаць: нехто зобраў твою косу. Падварак. МЫГЛА ж. Імгла. Вон мыгла така ідзе. Мыгла – ето колі дробненькі дождзік марачыцца. Сярэднія Печы. МЫЦЬ незак. 1. Мыць. Трэбо ужэ мыць шмацье. Тонеж. 2. экспр. Піліць. Моя піла дуба рэжэ, а берэзу і клена аж мое. Ліпляны. МЭТРА ж. Метр. Ето дзерэво вуростае у мэтру за одзін год. Тонеж. Мэтра дваццаць п'яць вершкоў. Маркоўскае. МЭТРЫ мн. Складзеныя дровы у лесе для продажу. Грыбу брала, дзе мэтры стояць. Данілевічы. М'ЯЛО н. 1. Мяла. Зробіць хто м'яло да і мне кортоплю. Тонеж. 2. перан. Непаваротлівы чалавек. Ой, м'яло ты прыдурковатэ! Астражанка. М'ЯТЛІК м. 1. Матылёк. По летку м'ятлікоў у нас колькі хоч. Тонеж. 2. Палатно, якім кума накрывае дзіця ў часе хрышчэння. Кума з собою берэ м'ятлік з крамного полотна. Тонеж. Н НА прыназ. На (у розных значэннях). Далі тры годы, да поехаў вон на Сібір. Тонеж. Со стоўбура з чэсніка сею етыя зубкі на весне ў родочкі. Ліпляны. Шалеваныя дзверы робляць на ёлочкі. Тонеж. А я летась належала на грыба. Ліпляны. Вон чэловеку ўсё на ўрэд робіць. Тонеж. А почэму ву на ліцэ такіе. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
91 👁
◀ / 157 ▶