Старонка 77
◀ / 157 ▶
б'е. На мотках цесьма е. Тонеж. 2. Каноплі-насеннікі. Плоскуні заранее вуспеваюць, а моткі беруць, як поспеюць семена. По земле сцелем плоскуні, а моткі ў воду кідаем. Ліпляны. МОТЫКОВАЦЬ незак. Матычыць. Зара жонкі мотыкуюць пурэй кажан дзень. Тонеж. МОТЫЧЫНА ж. Матыка. Е з трыма рожкамі мотычыны. Не села на голу землю, а на мотычыну – і заболела. Тонеж. МОХРЫСТЫ прым. 1. Махрысты. Колісь мохрыстые поясы мужчыны носілі. Тонеж. 2. Шурпаты. Мохрысту доску сушчэпком чысцяць. Данілевічы. Шэршэбком збівае мохрысту доску, а потомака ідзе рубанком. Маркоўскае. МУЗЫКА ж. Музыкант. Як ударышса дзе ногой да пудскочыш, говорым, што музыка тут закопан. Тонеж. Ліхі танцор так вубівае обчасамі, што другі музыка на бубні етого не можэ зробіць. Данілевічы. МУЗЫКІ мн. Танцы. Мо, дзеўкі, сходзімо на музыкі? Ліпляны. Я дзеўкой невельмо бегала на музыкі. Тонеж. Сохвея навек моя тайка: му з ею на поседзёлкі, на музыкі ходзілі. Буда-Лельчыцкая. Поставіла маці лушупайкі парыць целяці, а мой чэловек прышоў з музык п'яны і з'еў: думаў, шчо юшка. Падварак. МУКАЦЬ незак. Часаць лён на грэбені і скручваюць у мычкі. На грэбень продом, а грэбёнкою мучэм. Тонеж. З етого лёну можно мукаць мучкі. Астражанка. МУЛ м. Глей. Озерына шырока, а мулу ў ей по самэ колено. Падварак. МУЛЕРА ж., экспр. Маўчун. Ето ж така мулера ходзіць: слова од его век не чуў. Тонеж. МУЛЬ м. Маляўка. Шчука муля есць. Падварак. МУЛЬКА ж. Маляўка. Качкі мульку лоўляць. Маркоўскае. На перэміле мулька ходзіць, як чорная хмара. Ліпляны. МУЛЯК м. Мазоль. Узяла сокерку – і муляка намуліла. Ліпляны. Надзела першы раз чоботы да мулякі пунамульвала. Лельчыцы. Схопіўса на ноге муляк. Падварак. МУРАЎНІК м. Мурашнік. Урачы сыну не помогаюць, дак вон стаў мураўнік параць да піць. У мураўніку зімуюць мурашкі, весною вуходзяць наверх. Тонеж. МУРЗА ж. Страва з чарніц. А ее дзеці так мурзу любляць. Заберажніца. МУРОГ м. Трава на сухадоле. Вугоняй свінье на мурог, а кароў на пашу! Ліпляны. Мурог сцелецца по цвердой земле. Лельчыцы. МУРОГОВЫ прым. Мурожны. Сено мурогово вельмо добрэ. Ґаруна бувае солатова, зелена, красна, мурогова, кірпічна. Ліпляны. МУРОЎЕ /1/ н. Мурашнік. Ето муроўе леснікі пуобгородзілі поўз дорогамі скрозь. Як у кого боліць спіна, берэ муроўе, парыць, ложыць у мешок і легае спіною на его. Большые чорные мурашкі муроўе не робляць, воны ў колодзе плодзяцца. Тонеж.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
93 👁
◀ / 157 ▶