Старонка 76
◀ / 157 ▶
мімо могліц, усё похолодало. Лельчыцы. МОГЦІ незак. Магчы. Му могом у срэду колоць свінье, бо, говораць, молодзіком м'ясо не добрэ бувае. Ліпляны. Трэбо могці ўсё робіць: важко ж жыць не ўмеючы. Лельчыцы. МОДЛО н. Інструмент для спускання клёпак. Данілевічы. МОЗКА ж. 1. Мозг. Шчэ до войны мой братко кволіўса, шчо мозка ў ноге боліць. Тонеж. 2. Розум. У цебе е мозка чы нема? Падварак. МОКРОТА ж. Сырасць, вільготнасць. От мокроты згніе кортопля. Тонеж. МОКРЭЦ м. Пустазелле, зоркаўка. Кортоплю мокрэцэм зацегае. Ліпляны. На парыніне росце косцерэўка і разное зеллейко: свіропа, мокрэц, молоч'як, дросён, лебеда, хвойка. Тонеж. МОЛОЙЧЫ прым. Малодшы. У Армее служыць мой молойчы хлопец. Тонеж. МОЛОКОЎКА ж. Грыб. Як розломіш молокоўку, з ее молоко цечэ. Маркоўскае. МОЛОТНІК м. Малацьбіт. Цэпом молотнік молоціць. Маркоўскае. МОЛОЧ'ЯК м. Малачай. Не росце молоч'як заложыстымі полямі. З его цечэ молоко. Ето тожэ погано зеллейко. Сярэднія Печы. МОНІСТО н. Каралі. Усе ў нас знаюць моніста. Ліпляны. Дарую столку моніст, шчоб буў до году сын гармоніст. Тонеж. У «козы» очы дзелалі з моніст пуд вушыма. Данілевічы. МОНЯК м. Маяк. Коло моняка товар сегоні пасціў. Данілевічы. А вона ж седзіць, як моняк, і слова не скажэ. Ліпляны. Чэловек утопае, а воны стояць, як монякі якіе. Тонеж. МОРГ м. Адзінка вымярэння плошчы (75 сотак). У богатырэй булі моргі. Тонеж. МОРКОВІНА ж. Морквіна. Гіч морковіны зовецца морковіннік. Тонеж. МОРКОВІННІК /1/ м. Маркоўнік. Емо морковіну, а морковіннік кідаем. Тонеж. МОРКОВІННІК /2/ м. Травяністая расліна. По нізкіх месцах, по долінах росце морковіннік. Скот его кушае. Тонеж. МОРКОВІШЧЭ н. Участак зямлі пасля морквы. Так травою заросло морковішчэ на городзі. Падварак. МОРКОЎНІК м. Травяністая расліна. Моркоўнік росце, як цімофееўка, і шышачка ў его е, як у метліцы. Ліпляны. МОСТ м. 1. Мост. За мостом ужэ загацілі конаву. Маркоўскае. 2. Спосаб вырабу лапцей. Мостом плетом постолы ў два рады. Мост большэ дзержыць. Маркоўскае. МОСЦЕЦ м. Адонак. На мосцец кладуць снопу. Стоўпы абв'язваюць у мостцу гліцэй, шчоб мушы не лезлі. Падварак. МОТКА ж. Матальшчыца. Клубка мотка мотае. Тонеж. МОТКІ мн. 1. Маткі. Напрадзе ніткі да мотае ў моткі, перэ іх, праніком
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 157 ▶