мене. Манчыцы.
МЕТКА ж. Дубец, на які што-небудзь нанізаваюць. Як нема коробкі, друга жонка ніжэ грыбка на метку і несе домой. Падварак.
МЕТЛІЦА ж. Мятлюг. У метліцы шышачка е, як у цімофееўкі. Маркоўскае.
МЕХ м. Футра. Только мех куніцы бероцца, а м'ясо людзі не едуць. Данілевічы.
МЕЦЕЛІК м. Матылёк. Пу-над травіцкой летаюць мецелікі. Не лові мецеліка. Падварак.
МЕШКАЦЦА незак. Вазіцца. Ужэ негожые му со старым, мешкаемса троху, дзень нам ніяк не сцягнецца. Тонеж.
МЕШКАЦЬ незак. Марудзіць, вазіцца. Со своім старэнькім так і жывом, мешкаем по-маленьку. Маркоўскае.
МЕШОК м. 1. Мяшок. Ето ж не робота жонкам мешкі носіць. Чэмернае. 2. Расцяжныя мяхі ў гармоніку. Данілевічы.
МІЖУЛІШЧЭ н. Урочышча. Пошоў я ў Міжулішчэ, мінуў конаву, чую – глушэц спевае. Маркоўскае.
МІКОЛЬНІК м. 1. Майскі баравік. Слухай, я ўжэ набраў мікольнікоў. Маркоўскае. 2. Від дуба. На мікольніках жоўты ліст бувае ўсю зіму. Данілевічы.
МІЛКО прысл. Мелка. На перэездзе ў рэке акурат мілко, а з двух бокоў глыбко. Ліпляны. Дзе мілко, кломляй можно ловіць рыбу. Буда-Лельчыцкая.
МІНАЛ м. Аманал. Як мінал кінеш у рэку, веліка і мала рыба ўбіваецца. Маркоўскае.
МІСА ж. 1. Міска. Зробляць поліцу да й стаўляць на ее місы гліняны. Тонеж. Як меду богато, на ўсіх столох по місе стаўляць. Падварак. 2. Таз без ручак. У місе чэрэп'е муюць: ложкі, відзёлкі. Тонеж.
МІСКА ж. 1. Міска. Усё міскі пузаносіла Васі, і нема чым есці. Тонеж. 2. Таз без ручак. У місцы муюць дзеці, вона круглая. Ліпляны.
МІСОЧКА ж. Памянш. да «міса» ў 2-ім значэнні. Озьмі муло да помуйса над місочкой. Падварак.
МЛІН м. Млын. Коліся млін буў на Рудні. Тонеж. У мліну от дзесяці пудоў бралі два гарца. Маркоўскае.
МЛІН м. Блін. От ужэ млін спекла: на двох чэловек хопіць поесці. Падварак.
МЛІНЕЦ м. Звычайна тонкі блін, блінчык. З кухмару млінцэ пеком. Падварак. Мамо, хай бу вона млінцоў напекла. Астражанка.
МЛІНЧЫК м. Памянш. да «млін /2/». З'ела млінчыка і ўжэ булёна сербаць не хочу. Падварак.
МЛІЦЬ незак. Імжэць. От ужэ занегодзілоса – будзе доўга мліць дождзь. Тонеж.
МОГЛІЦА ж. Могілка. На могліцы лежала зранку до вечэра, як сын пом'ёр. Я тожэ боялас поўз тые могліцы ходзіць. Тонеж. Закі поначы пройшла
113 👁