Маркоўскае. 2. Унутраная частка вулея. У матошніку заложвае чэр пчаліна матка. Данілевічы.
МАТУЗ м. Тасёмка. Матузамі жонкі б'юць дзеці. Шчоб не загінула менташка, мотузка прыв'язваюць. Тонеж.
МАЦЕР м. Маці. Шчэ раньшэ, божэ сохрані, коб мацер увідзіла, шчо я стою з хлопцамі. У нашай мацеры булі плацья, шчо і ног не відно. Тонеж. Колісь нашы мацеркі масло ў конаўкі збіралі. Ліпляны. Раньшэ дзеці жылі пры бацькох, пры мацерэх. Там жа.
МАЦЕРЫН прым. Матчын. Поселілас на мацерыным городзі. Тонеж. Жонка мацерына брата маецца мне дзядно. Ліпляны.
МАЦЕРЫНКА ж. Травяністая расліна. Мацерынка пахуча така, чай з ею п'юць. Тонеж. Мацерынка сіненькім цветом цвіце. Ліпляны.
МАЦТАН м. Гатунак тытуну. Просты табак му звом цюцюн, а мацтан пахне хорошо. У мацтана лісцье доўге. Ліпляны.
МАЧ м. Жалезныя вілы з трыма-чатырма зубамі. Ідзі беры мача, будом гной накідаць на воз. Новае Палессе. Мачэм копу добрэ класць. Ліпляны.
МАЧАЯ ж. Страва са смажаных скварак, мяса і кавалачкаў каўбасы. Мачая смашна. Заберажніца.
МАЧОНІК м. Мочаны яблык. Еты раз мачонікі ўдаліса. Заберажніца.
МЕДЗІЧКА ж. Доктарка. Медзічка не знала, што з барсука м'ясо лечэбное. Данілевічы.
МЕЖОВУ ШЧАВЕР м. Від шчаўя. Межовы шчавер по поплову росце, по лугу. По градках сеем межовы шчавер. Данілевічы.
МЕКІШ, МЯКІШ м. Мякаць. На скорку ўжэ зубоў нема, а мекіш емо. Ліпляны. Зернета ў мекішох гарбуза выбіраем. Тонеж. Бером тэй мекіш да коўбасы круцім. Маркоўскае.
МЕНЁК м. Мянтуз. Пуд колодой найбольш менёк седзіць. Лельчыцы. Менёк тожэ головаты, але тоньшэ за сома. Ліпляны. Менёк без усоў. Маркоўскае.
МЕНТАШКА ж. Шырокая дубовая лапатачка без наждачнай масы для вастрэння касы. Шчоб не загінула менташка, матузка прыв'язваюць. Тонеж. Гостраць косу бруском, а потомака менташкою. Падварак.
МЕНТАШАЦЬ незак. Мянціць. Косу трэбо ўжэ менташыць. Падварак.
МЕНТЭЛЕМ прысл. Хутка. Дзеўкі, ходзіце ментэлем пудбером кортопель і пойдом додому. Лохніца.
МЕРКА ж. Бочачка з ручкай для вымярэння вагі сыпучых цел. У мліні бралі помер меркой. Мілашавічы. Мерка робліцца з клепочэк, а коўш вудоўбваецца. Нам'яла проса осем мерок. З рашкі кормілі свіней, а мерка лежала чысценькая – зерне мераць. Лельчыцы.
МЕСЕЧКА ж. Радыска. Рэжэм кружэчкамі месечку да емо з цыбулькою ці ўвольем сметаны. Тонеж.
МЕСЕЧНІК м. Каляндар. Ужэ скоро Новы год, а месечніка шчэ нема ў
76 👁