Старонка 73
◀ / 157 ▶
МАЗАЦЬ незак. 1. Мазаць. Коб косы рослі, трэбо іх мазаць здором. Падварак. 2. Бяліць. Побел, гліну таку, купляем і мажэм сцены ў хаці. Мазаць хату робілі шчотку з волосня. Ліпляны. МАЗІНЕЦ м. Мезенец. Зобіў мазінца, і вон з цех пор не кірує. Падварак. МАЗЮХА ж. Чарнічнае варэнне. Мазюху з сахором варым і зліваем у сцеклянкі. Ліпляны. МАЗЯ ж. Чарнічнае варэнне. Наварыла два ведрэ мазі, будом год ее есці. Тонеж. МАКЛЯК м. Затануўшае бервяно, дрэва. Мо якіх маклякоў вуцягнуў бу з воды да застронка ў хлеве одгородзіў? Ліпляны. МАЛАНКА ж. Арэх, спалены маланкай. Нешто богато було ў етым годзі маланок на орэшніку. Падварак. МАЛЕСЕНЬКІ прым. Малюсенькі. На выезного коня зробіць ходзяін малесеньку коломажку і ездзіць. Тонеж. МАЛЯС м. Павідла. Хой у лаўку по маляс. Прыбалавічы. МАНА ж. Закваска. Без маны хлеб не пудойдзе. Падварак. МАРАЦ м. Сакавік. У марцы месяцы обрэзаецца сухэ голье на яблунях. Ліпляны. МАРАЧЫЦЦА незак. Імжэцца. Дождзік марачыцца цэлы дзень. Сярэднія Печы. МАРГАНКА ж. Гатунак бульбы, скараспелка. Булён з марганкі як кулага. Дай ты мне марганкі, то я тобе дам варшаўкі. Мілашавічы. МАРГАНОЧКА ж. Памянш. да «марганка». По весне одзычыла я собе два ведрэ марганочкі і посеела на городзі, а жук ее так об'еў, шо одные цуруболкі стырчаць. Астражанка. МАРЗЮХА ж. Страва з канаплянага семя. Ну й ходзяйка: только й знае варыць марзюху. Заберажніца. МАРКАЎ ПЕРЭЦЕРОБ м. Урочышча. Усе ўжэ заростано на Марковым Перэцеробу. Колісь на етым мейсцы Марко з бацьком вурубалі полянку пуд сенажаць. Не так доўно Марко пом'ёр. Астражанка. МАРНЫ прым. Дрэнны, дажлівы, сыры. Другі раз, як марна погода, нездоровіцца. Падварак. МАРЦВЕЦ м. Мярцвяк. На могліцах вон вукапаў свежэго марцвеца. Тонеж. МАРШАЛОК м. Шафер. Старшы маршалок бере тарэлку, становіць стаканчык і скупляе дружку. Тонеж. У молодой на весельі дружкі, а ў молодого маршалкі. Лельчыцы. МАРЫМОНЬСКА прым. Мука лепшага гатунку. Купілі мешок марымоньской мукі і пеком коржэ. Астражанка. МАСЛЮК м. Масляк. Рэшоцькі, моховікі, маслюкі – ето ўсе соўякі. Маслюк такі цюпкі. Тонеж. Посушымо маслюкі да варымо. Маркоўскае. МАТОШНІК м. 1. Чарачка, у якой выводзіцца пчаліная матка.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вўкапаў, горбдзі, дрўгі, дрўжкі, зарбстано, кірўе, малйсенькі, марымбньской, мбгліцах, молодбго, мукіі, нездорбвіцца, обёў, перэцерббу, помёр, посўшымо, рэшбцькі, станбвіць, цурўболкі
75 👁
◀ / 157 ▶