своімі постоламі: дубоўкі да лозоўкі, а лутоўкі за тобою ніколі не бачыла. Ліпляны.
ЛУЧКОЎКА ж. Лучковая піла. Лучкоўка з такім дзерэўяным станком бувае. Данілевічы.
ЛУЧОК м. Дзяржанне на кассі. Лучком укруговую обгінаем косільно. Лельчыцы.
ЛУЧЫНА ж. 1. Лучына. Зара ў кажной хаці электрычэство, а колісь му пралі кудэлю пры лучыні. Жмурнае. 2. Смалісты кавалак дрэва. Прыв'ёз лучыну, а порубаю етые кускі пня смолного і будуць скепкі на пудпал. Мілашавічы.
ЛУШУПАЙКА ж. Лупіна з бульбы. Поставіла маці параць лушупайкі целяці, а мой чэловек прышоў п'яны з музык і з'еў: думаў, шчо юшка. Падварак. Лушупайкі целяці отдаю. Чырвонабярэжжа.
ЛЫГАЦЬ незак., экспр. Есці. Наварыш, бувало, журу да й лыгаеш цэлы дзень. Заберажніца.
ЛЮБЛІНЫ мн. Запоіны. Молодые поговораць, а потомака любліны робляць. Мілашавічы.
ЛЮДСКІ прым. 1. Належачы людзям, асабісты, прыватны. Ето людскі кортопель; по нізох, бачыце, вумок у етом году. Тонеж. Людскіе остопкі ў войну збірала. Там жа. 2. Добры, патрэбны. Холера з етым оўдодом, шо людске зробіш. Канапелька.
ЛЯДО н. Урочышча. На Лядо пожану товар. Маркоўскае.
ЛЯК м. Страх. От ляку е зелье – хвошчэвіца. Тонеж. Жоўтачка з ляку нападае. Ліпляны. От ляку і болю обморока бувае. Мілашавічы.
ЛЯПАЦЬ незак., экспр. Гаварыць. Не ляпай ты хоч! Мілашавічы.
ЛЯПУШКА ж. Яешня з разбоўтаных яек. Колісь мой стары любіў ляпушку. Заберажніца.
ЛЯСКАЛКА і ЛЯСКАЛЬКА ж. Травяністая расліна. На любом полі, ляскалка росце, а найболей у кортоплі. Лельчыцы. На парыніне росце косцерэўка і разное зеллейко: свіропа, мокрэц, хвойка, ляскалька. Тонеж.
М
МАДЗВЕДЗЬ м. Мядзведзь. Нашы людзі не так даўно трапілі мадзведзя на кублі. Маркоўскае. Мадзведзі лазілі на хвою, скідалі вулье і поедалі мед. Даніловічы. Одзёр дзелалі, коб мадзведзі ў вулей не лазілі. Тонеж.
МАДЗВЕДЗЬВО ЎХО н. Травяністая расліна. І мороз ні мороз – мадзведзьво ўхо усе зелено. Воно мякенька, як бархат, росце у городзі пуд снегом. Ліпляны.
МАЗАЦЦА незак. 1. Мазацца. У нас таке було некалі: рвалі бруслевіну да сушылі ее, тоўклі, з салом размешвалі і мазаліса ад вошай. Тонеж. 2. Бяліцца. Шчэ не мазаліса ў хатох, а два дне зостоецца до Велікдня. Тонеж.
81 👁