ЛОМ м. Ламачча. У ломі воўк логвішчэ зробіць і вуводзіць там дзеці. Данілевічы. Воўк зробіць лом, як кубло, да й седзіць там. Тонеж.
ЛОМІК м. Прылада для выцягвання цвікоў. Ломік сперэду разрубаны немножко. Данілевічы.
ЛОПАНІНА ж., экспр. Вайна. Мо нека лопаніна вудзерыцца. Тонеж.
ЛОПАЛКА ж. Скрыўленая мясціна ляза ў касе (пры няўмелым кляпанні). Хваліцца шчо косар добры, а лопалок у косе наробіў. Данілевічы.
ЛОПАТЫ прым. Плоскі. Бобер загаціць воду – так рукамі не зробіш: хвост у его сівакі, лопаты. Тонеж.
ЛОХАНЯ ж. Вялікая міска. Наліла лоханю юшкі і пуставіла перэд дзецьмі. Чэмернае.
ЛОШАК м. Лось. Шчо красівые лошакі поўз колхозом беглі. Сярэднія Печы.
ЛОШАНЬКО н. Памянш. да «лошаня». Трэ лошанька маленького кострыроваць. Ліпляны.
ЛОШАНЯ ж. Жарабя. Ето ж додумаліса дзеці седаць на спіну лошаняці. Падварак.
ЛОШЫЦА ж. Кабыла. За лошыцу му колісь п'яць пудоў кортоплі отдалі. Падварак. Не пудскоквай, як лошыца. Лельчыцы. Друга лошыца така наровіста: бі не бі, на смерць убі, пока не настоіцца, не пуйдзе. Тонеж.
ЛОШУК м. Малады лось. До году ў лошука рог нема. Данілевічы.
ЛУБ'ЯНІШЧЭ н. Поле пасля лубіну. На луб'янішчы ўсе родзіць добрэ. Ліпляны.
ЛУГВО н. Логавішча. Воўк робіць собе лугво ў лому, у болоці да купіне. Ліпляны.
ЛУЖНІЦА ж. Лыжня. Ужэ по готовых лужніцах легчэ ехаць. Мілашавічы.
ЛУПА ж. Лупіна. Зніму лупу з гарбуза і кашу пару. Ліпляны.
ЛУПАЙКА ж. Лупіна з бульбы. Паронкі з лупайкамі колісь варылі. Ліпляны. Зложы лупайкі хорошэнько ў казан. Астражанка.
ЛУПКА ж. Памянш. да «лупа». Ужэ я полузала квасолю і лупку вукінула на двор. Ліпляны.
ЛУПОВАТЫ прым. Някемлівы. Зіна така разумна – вуказваласа да збіласа, а я така луповата. Тонеж.
ЛУСКА ж. Высеўкі. Пудсейваю муку, луска остаецца ў рэшэці, а мука ў ночву сыплецца. Беру ету муку да пудбіваю млінцэ, а луску – гусе ці свінье. Ліпляны.
ЛУТ м. Ліпавая кара. Зрэж обдзірку з лута. Данілевічы. Маладзенькая ліпка. Лут тоненькі росцё. Данілевічы.
ЛУТОВЫ прым. Ліпавы. Плетом, бувало, лутовые постолы. Ліпляны. Ой, весна-весняночка! Да не вуспаласа Мар'яночка, да сукала шнурэ валовые да постолікі лутовые. З нар. песні. Ліпляны.
ЛУТОЎКА ж. Лапаць з ліпавай кары. От, чэловечэ, як ты мне надоеў
76 👁