забонуецца. Лельчыцы.
ПЛАВІЦЬ незак. Сплаўляць. До того лесу Муцьвіца ідзе, а там волокамі колісь лес плавілі по ей. Тонеж.Топлякі вуцягаюць, сушаць і потомака плавяць. Лельчыцы.
ПЛАМЕТНО прысл. Запальчыва. От ужэ пламетно говорыў еты чэловек. Падварак.
ПЛАМЕТНЫ прым. Запальчывы. Ой, пламетнэ якэ! Воно ж дурнэ, пламетнэ. Падварак.
ПЛАН м. Геаграфічная карта. Ето ж рэка Мульвіца, вона на плані е. Тонеж.
ПЛАСЦІНЧАТЫ прым. Пласціначны. Я пласцінчатым свердлом на пілораме поўзуны роблю. Данілевічы.
ПЛАЎ м. Дрыгва. Пупадзеш, бувала, у плаў, то й не вулезеш, як хто не поможэ. Ліпляны. Станеш у плаў - по боках усхопваюцца ўздухі. Данілевічы.
ПЛАЎНІК м. Травяністая расліна. Плаўнік - мякка трава. Чэмернае.
ПЛАХА ж. Плашка. Проміж ушуламі плахі закідаюцца. Ліпляны.
ПЛАЦЬЕ н. Сукенка. Не вуцвіло плацье, а пулезло. У нашай мацеры булі плацья, шо й ног не відно. Тонеж. 2. Бялізна. Мочаць плацье ў жлукці, льюць окропа туда да ідуць праць на рэчку. Ліпляны. Плацья богато гразного назбіралос. Астражанка.
ПЛЕНІЦА ж. лесаспл. Некалькі бярвенняў, звязанных для сплаву. Плыт і пленіца однэ. Дваццать-трыццать пленіц звом пасом. Погналі, кагуць, лес пасом. Лельчыцы.
ПЛЕСКАТЫ прым. Плоскі. Пасацікы з плескатымі зубкамі. Буда-Лельчыцкая. Ета квасоля така плеската, вона красненькім цветом цвіце. Тонеж.
ПЛЕСНЯ ж. Цвіль. Як недосол, цягнецца расол з плеснею ў гурках. Ліпляны. От плесня зацегла капусту. Падварак.
ПЛЕСО н. Плёс. На плесі рыбу наловаў. Чэмернае.
ПЛЕСЦІ незак. 1. Плесці. Трэбо ўжэ ворбукі плесці. Тонеж. 2. Вязаць. Руковіцы плетом кручком. Ліпляны. Кручком зубу, росшэўкі, руковіцы плетом. Тонеж.
ПЛЕЦЕНА ж. Аплеценая бутля. Чого ж ты плецена не прынес? Чырвонабярэжжа.
ПЛЕЦЕНКА ж. 1. Кашель. Сегоні дваццать плеценок кортоплі накопала. Чырвонабярэжжа. 2. Заплеценыя дзявочыя косы. Не рэж, Анько, косы. Заплецем плеценку - во будзе красіво. Чырвонабярэжжа. 3. Булка. У лаўцы е добрые плеценкі, свежые, з маком. Хай бу ты, унучко, купіла. Чырвонабярэжжа.
ПЛЕШ м. Агрэх. Як ето ты сееў, шо плешоў богато на полі? Падварак.
ПЛОВУНЫ мн. Прылада для лоўлі рыбы. Два волокі есця: брэдні волок і пловуны. Маркоўскае.
ПЛОСКУНІ мн. Маніцы. Плоскуні ў нас найболей слалі, а моткі мочылі. Маркоўскае. Заранее плоскуні вуспеваюць. Ліпляны У плоскунях нема семеноў.
78 👁