Старонка 9
◀ / 157 ▶
вудоўбваюць. Тонеж. Мой чэловек прыв'езе балку і вудоўбвае пазы, а ей хто ето робіцьму. Там жа. Верэцено ўстаўліваецца ў скобу на балкі. Маркоўскае. БАЛОНЧЫК м. Бітончык. Мо ў балончыку шчэ е брэзклае молоко? Жмурнае. БАЛЯ м. Бервяно, абсклюдаванае з чатырох бакоў. Баля чэшэцца на чэтыры бокі. У ручкі баля не ўлезе: така тоўста. Шліпры робіліса по 10 цалей, а балі по 12-14 цалей, як хвоя позволяе. Тонеж. БАНКА ж. Пасудзіна з бляхі або шкла. Купіла банку на карасіну да погнула. Тонеж. У банку кідаюць окропу, лісту похучаго, гурэчкоў і закручваюць етые банкі на зіму. Ліпляны. Перан., экспр. Модная прычоска. Друга дзеўка озьме да на голову банку очэпіць. Тонеж. Медыцынская банка. Кажны дзень банкі становляць, пекуць так, што, здаецца, кожа отстане. Чэмернае. Пухір. Комар укусіць – банка схопіцца на целі. Тонеж. БАРАН м. Рубанак з дзвюма ручкамі. Полено чысцім бараном. Данілевічы. БАРАНЧЫК м. Памянш. да «баран». Коб хоч баранчык які буў пуд рукамі. Данілевічы. БАРКАН і БУРКАН м. Агароджа з бярвенняў ці плашак. Ушула поставім, закінем полена – і стоіць той баркан сорок годоў. Лельчыцы. Як хто робіць буркан, становіць ушуло і закідае плахі, дзерэво. Ліпляны. БАРМАЛЕЙ м., экспр. Вялікі тоўсты чалавек. Бармалей вурос, а толку нема. Падварак. БАРОК м. Ворчык. Посторонкі чэпляюцца за барок, а барок – за стальвагу. Маркоўскае. БАРХАТ м. Бархат. І мороз ні мороз – мадзведзьво ухо ўсе зелено. Воно мякенька, як бархат, росце ў городзі пуд снегом. Ліпляны. Вельвет. Мне браціха отдала бархотом споніцу і андарака. Ліпляны. Маці купіла собе бархату на споніцу. Астражанка. БАСОВАЦЬ незак. Спяваць басам. Хрысця колісь басовала ў гурці жанок. Тонеж. БАСОВАЦЬ незак., экспр. Дрыгаць. Не басуй ногамі, а то нервеная будзеш. Лельчыцы. БАТОГ м. Пуга. Вунь на сцене батог вісіць. Данілевічы. БАЦЕНЯ м. Сын ці дачка з рысамі бацькі. От ужэ баценя: крышкі з бацько здубіў. Тонеж. БАШМАК м. Кашалёк, партаманет. Набіў поўны башмак грошы, а ў латунох ходзіць еты чэловек. Замошша. БЕДА ж. Двухколка. Обечайнік на бедзе прыезжаў колісь. Маркоўскае. БЕЖКІ прысл. Бягом. Трэбо заглуздаць коня, шчоб вон не побег бежкі, не разнёс. Лельчыцы. БЕЗІК м. Пячкур. Мне сегоні не везе: клююць одные безікі. Буда-Лельчыцкая. БЕЗНЕЛЮДЗЬ м. Дзіклівы чалавек, нелюдзь. Жыве еты безнелюдзь, і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 157 ▶