ніхто от его навек слова не почуе. Падварак.
БЕЗУМЕНКА ж. Дошка таўшчынёю 2 см. Дзерэво на безуменкі прывёз, а распіліць не могу. Данілевічы.
БЕКАЦЬ і БЭКАЦЬ незак. Бляяць. Овечка бекае цэлы дзень – хоч ушы колкамі затыкай. Ліпляны. Якого доха ета овечка бэкае. Падварак.
БЕЛКА ж. Вавёрка. По дзерэву рысь бегае, як белка. Белка на голіну грыба чэпляе і сушыць. Данілевічы. Белка плыгае по дзерэву, хвосцік у ее хорошэнькі. Вона собе з пруцьеў зробіць кубло, моху нарве да й водзіцца там. Ліпляны. 2. Нічога не рабіць. Ну сегоні я убіў белку. Падварак.
БЕЛЬ ж. Забалочанае месца са стаячай вадою. У нас у лесі, коб походзілі, то побачылі б і веліку і малу бель. Бель стоіць у лесі і нікуды сцёку не мае. Тонеж.
БЕЛЬМАЧЫ мн. Яечня з неразбоўтаных яек. А што я постаўлю тым госцям? От нажару бельмачоў, кортоплі вуберу з грады – да і ўся закуска. Калінаўка. Мамко, бельмачы на сковородзе гораць. Мілашавічы.
БЕРОЗКА ж. 1. Травяністая расліна, павой, бярозка. Росце берозка ў кортоплі, у жыці, уецца коло іх сцеблін. Уся кортопля заростае берозкой. Падварак. 2. Пакаёвая кветка, бальзамін. Позводзіла ўсю свою берозку: вона ўжэ мне надоела. Дзяржынск.
БЕРЭЗА ж. Бяроза. Дзеды беруць з берэзы губу да крэшуць ее. З клёну, з берэзы робілі дзерэўяны ложкі. Тонеж. Моя піла дуба рэжэ, а берэзу і клёна аж мое. Ліпляны.
БЕРЭЗІНА ж., зборн. Беразняк. Лес тутака буў хорошы: берэзіна росла. У берэзіні бабкі росгуць. Чэмернае.
БЕРЭЗНІК м., зборн. Беразняк. Ой, слугі мое верненькіе! Берэць шабелькі гострэнькіе, рубайце дубнік, берэзнік Да шукайце ўдовіну дочку. З нар. песні. Тонеж.
БЕРЭЗОВІК м. Баравік, які расце ў беразняку. Коб хоч берэзовіка дзе натрапіць. Падварак.
БЕРЭЗОВЫ прым. Бярозавы. З берэзовай коры віколка робіць кубло на дзерэві. Данілевічы. После жару ў печ кладуць берэзовуе дрова на чэрэн. Тонеж.
БЕРЭМОК м. 1. Абярэмак, ахапак. Озьме берэмок сена рукамі і несе ў ворох. Тонеж. 2. Перабірач, пласт сена. Назгрэбае, назгрэбае берэмок сена, сцісне его грабелькамі да й несе. Тонеж.
БЕРЭСТ м. Бярозавая кара. Колісь берэст дралі да гналі дзёгоць. Сярэднія Печы. З берэсту небольшые коробкі робілі. Падварак.
БЕРЭСЦІНА ж. Палоска, кавалак бярозавай кары. З берэсціны робляць кузеньку. Данілевічы.
БЕРЭСЦЯНКА ж. Невялікая лясная птушка з чырванаватымі бакамі. Берэсцянка пудходзіць пуд сініцу. Сярэднія Печы.
БЕСЕДА ж. 1. Гулянка, банкет. Тые разы збіраліс у запускі на беседы. Ліпляны. 2. Удзельнікі гулянкі, госці. Поба, беседа ўжэ песню завела. Падварак.
82 👁