Старонка 11
◀ / 157 ▶
БЕСКУРКА ж. Паляўнічая стрэльба без куркоў. Колісь бескурок не було. Бескурка наўзгатові була, осталос только перэдзвінуць собачку, а глухар полецеў. Маркоўскае. БЕШЛАК м. Башлык. Бешлак накрывае голову. Маркоўскае. БІЗДУШКА ж., экспр. Самаробная прылада для асвятлення хаты, газоўка. Колісь слепіліс з біздушкамі. Ліпляны. БІЗДЗЮЖНІК м. Травяністая расліна. На біздзюжніку ягодкі такіе чорненькіе. Тонеж. БІЛО н. 1. Спінка ложка. Хоч ты ложка вукідай: соўсім рассохліса біла. Замошша. 2. Планка ў драбіне. Бердзечко ў біла ўстаноўляецца. Падварак. 3. Спінка ў выязной павозцы на рысорах. Лёсткі ўдоўбваюцца ў біло. Данілевічы. БІТКА ж. 1. Яйка, разбітае ў час гульні. Хто побіў яйцэ, той і бітку зобірае. Ліпляны. 2. Абмалочаны ўручную сноп. Кулёў навубіраў з тых біток. Замошша. БІТКІ мн. Гульня з пафарбаванымі яйкамі на велікодныя дні. Даем дзецям яйцэ, да і граюць воны ў біткі. Ліпляны. Другі чэловек вубірае крэпака да ідзе на село ў біткі гуляць. Чэмернае. БЛІЗНА ж. Памылка ў палатне: ніткі асновы ідуць зверху без прытыкання. Тонеж. БЛІЗНЮК м. Дзіця-двайнятка. Колі ў городзі е двойны гурэчэк, то кажуць, шо родзіш блюзнікі. Тонеж. БЛІСКАВІЦА ж. 1. Бліскавіца. Маркоўскае. 2. Арэх, спалены маланкай. Данілевічы. БЛОШЧЫЦА ж. Клоп. У войну от блошчыц не було ратунку. Падварак. БОБОЎНІК м. Травяністая расліна, капытнік. Пошла Мар'я ў болото і прыперла цэлу ношку свіньям бобоўніку. Падварак. Бобоўнік росце по нізох, корчох. Ліпляны. БОГАТО прысл. 1. Багата. Зарэ ўжэ богато жывом: лісапеты, мацыклеты е ў людзей. Тонеж. 2. Многа. Еты год богато хлопцаў беруць у армею. Маркоўскае. У глухой сцене зробіў окно. Мо ў цебе грошай богато? Тонеж. БОГАТЫР м. Багаты чалавек. У богатырэй булі моргі. Бувало, назбірае хто етых золотовок і ходзіць ужэ, як богатыр які. Тонеж. У богатырэй було цягло яко хоч: коні, волы. Падварак. БОГАТЫРКА ж. Багатая жанчына. У якой жонкі було тры дзеругі, то казалі, шо вона ўжэ богатырка. Тонеж. БОГАЧЧЫ прым. Багацейшы. У мого бацько не було земле, і вон служыў у богаччых людзей. Тонеж. БОГАЧЧЭ прысл., вышэйш. ступ. параўн. да «богато» ў 1-ым значэнні. Багацей. Бенные дзеўкі наметкі полотняны завівалі, а як хто богаччэ, то з перкаля. Тонеж. БОГНІЦА ж. Травяністая расліна, багун. Другі пойдзе по богніцы – голова боліць, а я от богніцы не ўчадзею. Ліпляны.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 157 ▶