БОГОН м. Травяністая расліна, багун. У дзікіх богонах е некі глухі і просты богон. Колісь дзеўка шукае еты глухі богон. Тонеж. Цвіце богон – лес белее. Ліпляны.
БОДНЯ і БОННЯ ж. Кубел для адзення (раней), сала, гародніны. Во така вусока була бодня. Накладзе друга дзеўка ў бодню дзеругі з вала, з прадзьва – і хваліцца. Тонеж. Колісь у бонню клалі шмацье, а цеперэка – у скрыню. Мілашавічы. Етым летам засолілі бодню гуркоў. Астражанка.
БОЗ м. Бузіна. На дзерэвіні боз росце. Ліпляны.
БОЗОК м. Памянш. да «боз». Пудкідаем бозка ў еты цыбульнічэк, коб яічко добрэ красілоса. Ліпляны.
БОЙНЯ ж. Бойка. Як хто на пробку наступіў, скуль тая й бойня озьмецца. Падварак.
БОЙСТРУК м., экспр. 1. Дзіця незамужняй маці. Падварак. 2. Куранятко, выведзенае курыцай таемна.Сколовалас кура і вувела бойструкоў.Лельчыцы.
БОКОВУХА і БОКОВІНА ж. Бакавое сала ў свіной тушы. Боковуха тоуста не бувае.Данілевічы. Одзыч ей его сало,так вона цебе боковіны прынесе. Тонеж.
БОКОЎНЯ ж. Вяроўка, якой увязваецца воз з бакоў. Ты ж шчэ не отвёў бокоўні. Тонеж.
БОЛМОЦЬКА м., экспр. Балбатун. Болмоцька ліпше болмоча, да шчэ й без толку. Тонеж.
БОЛОНЬЕ н. Узвышанае месца сярод балота. На болоньі трова росце. Тонеж. Корову пасціла на болоньі. Астражанка.
БОЛОСУРЫЦЬ незак. Гаварыць доўга пра нешта неістотнае, балакаць. Зімнімі днямі напарвалі печ добрэ да й болосурылі цэлу ноч. Ліпляны. Тутака седжу, болосуру, а коровы шкоды наробілі. Маркоўскае.
БОЛОТО н. 1. Балота. Ето ж болото з подушкою – не можно вулезці з его. Прыйдзе Петроўка – посушыць рэкі, а Спасоўка й болота. Тонеж. 2. Неядомае сена. Моя корова болото не есь – на пудсцёл покінуў. Тонеж.
БОЛОЦВІНА ж. Забалочаная мясціна, невялікае балота. Дзе болоцвіны якіе, там буяхі ростуць. Данілевічы
БОЛЬШУХА ж., экспр. Дзяўчына – падлетак. Чого ты плачэш, большуха? Мало шчэ ў цебе плаццёў. От маці шчэ трохі отробіцца да й пошые. Астражанка.
БОН м., лесаспл. Збудаванне для затрымання ў рэчцы сплаўнога лесу. Колі гоняюць лес мулём, дубовік пуказвае, дзе трэбо пуставіць бон. Плавакі пустаўляць бон – і лес забонуецца. Лельчыцы.
БОНДОРОВАЦЬ незак. Займацца вырабам бочак. Сват мой навек бондороваў. Тонеж.
БОРВІНОК м. Травяністая расліна, барвенак. На свечкі борвінка рвуць, як ідзе дзеўка замуж. Ліпляны. Несе Галя воду, коромысел гнецца, а за ею Ваня, як борвінок в'ецца. З нар. песні. Тонеж.
76 👁