БОРОДА ж. 1. Нязжаты касмык жыта на полі. Падварак. 2. Жытні абрадавы сноп на дажынках. Тые разы бороду з яблукамі свецілі на Спаса. Цесненко звяжуць ету бороду красною шмоткою і свецяць. Тонеж.
БОРОЗНА ж. 1. Баразна. Як кідалі кортоплю? Чэрэз борозну? – У кажну борозну. Ліпляны. 2. Зямля, выпаханая і адвернутая плугам набок за адзін абход. Борозна на борозну легае – ето вельмі хорошо. Ліпляны.
БОРЦЬ ж. 1. Выгніўшы сяродак дрэва. У хвої вудоўбваюць борць і робляць бочкі. Маркоўскае. 2. Калодачны вулей. У мого ходзяіна було тры борце. Маркоўскае.
БОРШЧ м. 1. Боршч. З оробейкового шчаўру варым боршч. Буракі скрэбом, робім квас да боршч варым. Тонеж. 2. Сырая капуста з верхніх зялёных лістоў. У шчань складаюць боршч. Падварак. Коб боршч не зам'ерз, у сцепку его стаўляць. Ліпляны.
БОРЫЛКО і БОРЫЛЦЭ н. Памянш. да «борыло». Борылцэ горэлкі е, а піць нема кому. Чэмернае. Коб ето борылко яке горэлкі вугнаў. Там жа.
БОРЫЛО н. Драўляная пасудзіна на хмельныя напіткі. Цэло борыло нагнала горэлкі, ажно сто літроў, і ўсё вупілі на веселі. Ліпляны.
БОТОЎКА ж., лесаспл. Пук бярвенняў (30-35), звязаных для сплаву. По п'яць полен в'яжем, вугоняем на рэку і там складаем іх у ботоўку. Ліпляны.
БОЎКНУЦЬ зак. Баднуць. Зарэ ж ее корова боўкне. Тонеж.
БОЎТАЛО н. Прылада, якой боўтаюць у вадзе і палохаюць рыбу. Зверху боўтала балабушка е. Боўтало создае згук. Мілашавічы.
БОХАН м. БОХАНКА ж. Булка хлеба. У воду мочае жонка рукі, берэ цесто, саджае бохан на ліст – і ў печ. З одного цеста пекуць пудпальнака і боханкі. Рулі, рулі, а боханку хлеба здулі. Тонеж.
БРАЖКА ж. Дзежка, вадзянка. З бражкі озьмі воды попіць. Падварак.
БРАЖНІК м. Кацёл для брагі ў самагонным апараце. От дастану бражніка, тогды й горэлка будзе. Падварак. Коб хоч чоп не вурвало з бражніка. Ліпляны.
БРАЗКОТКА ж. Латунёвая талерачка ў барабане. У барабан устаўляюць бразкоткі, коб згук буў. Данілевічы.
БРАКАР м. Майстар на лесараспрацоўках. Бракар по стуку вузначаў, ці есця сітовіны ў дзерэве. Данілевічы.
БРАТКІ мн. Травяністая расліна, братаўка, анюціны вочкі. Браткі по полю ростуць, по жыту. Ліпляны. Аб паходжанні назвы гэтых кветак у народнай песні так сказана: «Ты будзеш, братко, сіні цвет, а я буду белы цвет. І будуць людзі цветы рваць, сестру й брата ўспамінаць.» З нар. песні. Ліпляны.
БРАТКО н. 1. Стрыечны брат. Его маці пошла за татова братка. Тонеж. 2. Родны брат. Ой, чого ж лес шуміць? Сестра з братом говорыць: покінь, братко, жонку біць. Трэбо з ею свой век жыць. З нар. песні. Тонеж. Дзе ты, братко (родны брат), буў? Падварак.
БРАЦЕНІК м. Стрыечны брат. Сын татова брата доводзіцца мне
77 👁