Старонка 14
◀ / 157 ▶
браценіком. Падварак. Позаўтра ў нашаго браценіка госці. Буда-Лельчыцкая. БРАЦІХА ж. Братава жонка. Положыла моя браціха ў кошэля набірыча, граб'ёнку і пушла по ягоды. Лельчыцы. От ужэ пов'езло моей браціхі: такі доладны, самовіты ў ее чэловек. Падварак. БРАЦЦА незак. Жаніцца. Зарэ ўжэ дзеўкі і хлопчакі доўга не ўхажаюць: познакомляцца друг з другом і беруцца. Тонеж. БРОДЗІЦЬ незак. Хадзіць. Естые годы дзень бродзіш по лесу і грыба не трапіш. Тонеж. З осцямі лоўляць рыбу вечэром з огнём, ездзяць лодкаю або закачваюць колошы по колено і бродзяць. Мілашавічы. БРОДЗЯЖЫЦЬ незак. Весці сябе распусна. З войны не прышоў чэловек, і вона стала бродзяжыць. Лельчыцы. БРОШЭНЬ м. Стрыечны брат. Мой брошэнь жыве ў Мозырэ. Падварак. БРУД м. 1. Бруд, смецце, высеўкі. У ночвах куцью надо палаць, шчоб бруд вулецеў. Тонеж. 2. Вошы, гніды. Бувало, бруд е ў голаве, а цепер нема. Тонеж. 3. Гной у ране. Олешына цягне бруд з болячкі. Тонеж. БРУКОЎНІК м. Лісце бручкі. Коровам брукоўнік рвом. Падварак. БРУКОЎНІШЧЭ н. Поле пасля бручкі. На брукоўнішчы кортопля була така расненька. Ліпляны. БРУСЛЕВІНА ж. Травяністая расліна, брызгліна. У нас таке було некалі: рвалі бруслевіну да сушылі, тоўклі з салом размешвалі і мазаліса ад вошай. Тонеж. БРУЧ м. Абруч. У кошары е бручы, коб вона не шчоўвалас, не сплюскалас. Мілашавічы. БРУШКА ж. Бручка. Брушка росце шыроко й куценько. Тонеж. Як солодка брушка, то облупім да емо. Ліпляны. Богато ў мене дупленатой брушкі ў етом году. Падварак. БРУШНІЦА ж. Брусніца. Кучэчкамі брушніцы ростуць. Сок цадзяць з брушніц. Ліпляны. БРЫЖ м. Аблямоўка з тонкай тканіны са зборкамі. З брыжамі бувае ґорсет, нагруднік, а ліфік – без брыж. Ліпляны. БРЫКУН м. Травяністая расліна, баркун. Брыкун цвіце беленькімі цветочкамі, на ём корэнь тоўсты-тоўсты, а лісце дробное. Ліпляны. БРЫЛЁК м. Выступ (у коміне). Озьмі сернікі на брыльку. Падварак. БРЭДНІ ВОЛОК і БРЭДЗЕНЬ м. Рыбалоўная прылада, браднік. Буваюць два неодзінаковые волокі: плавуны і брэдні волок. Маркоўскае. БРЭДНІК м. Рыбалоўная прылада, невялікі браднік. Пусці душу ў брэдзь, то вона й брэднік поесць. Тонеж. БРЭЗКЛЫ і БРЭЗГЛЫ прым. Кіславаты (звычайна пра малако). Мо брэзклае молоко будзеш піць? Буда-Лельчыцкая. Колі брэзглае молоко, прынесі – я вуп'ю. Забераніжца. Мо ў болончыку шчэ е брэзклае молоко? Жмурнае. БУДКА ж. 1. Будка. Нешто собака дзень і ноч з будкі не вулазіць. Чэмернае. 2. перан., экспр. Твар. Ну й нагодоваў будку: ні об'ехаць, ні обойсці.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 157 ▶