Старонка 15
◀ / 157 ▶
Ліпляны. БУДОЛІНА і БУДЫЛІНА ж. Бадыліна, сцябліна травяністай расліны. Брушка, будоліною росце. Будыліна пускае памолодзень. Ліпляны. БУДЫЛЬЕ н. зборн. Сцяблы травяністай расліны, быллё. Вукідаемо будыльё, а семена бером. Ліпляны. БУКІ мн. Гатунак фасолі. Букі – ето квасоля, вона така плескага, красненькім цветом цвіце. Тонеж. БУКНОВЕННЫ прым. Звычайны. Ето ж букновенная плюха, вона от така вуростае. Чэмернае. Острова – букновенное дзерэво з одрубленымі голінамі. Стаўляць веліку острову да пчолок гледзяць. Лельчыцы. БУ-КОЛІ прысл. Калі ні калі. Бу-колі сходім по грыбі. Прыбалавічы. БУ-КУДЫ прысл. Куды-небудзь, абы-куды. Куды пойдом? – Бу-куды. Прыбалавічы. БУЛЁН і БУЛЬЁН м. Бульбяны суп. Кортоплі нема, а дзеці булёну хочуць. Чэмернае. Мамко, навары нам булёну. Заберажніца. Прыстаў на обед сухопар, а то надоеў булён. Прыбалавічы. БУЛЬБАШНІК м. Бульбоўнік. Бульбашнік коровам сушым. Мілашавічы. БУЛЬНІК м. Сцяблы. Бульнік з табаку рэжэм ножэм, тоўчэм ў ступкі. Маркоўскае. БУНТ м. Звязка грыбоў. Му по два-тры бунты грыбоў у лаўку здаем. Сярэднія Печы. У нас ужэ е тры бунты грыбоў. Астражанка. БУРАКОВЫ прым. Бурачны. У нас бураковы квас робляць. Падварак. БУРАЧНІШЧЭ н. Поле пасля буракоў. На бурачнішчы збіраем коровам будылье. Падварак. БУРГАЦЬ незак. Раскідаць, бурыць. Стою, а вон бургае мой плот. Падварак. БУРГЕЛЬ выкл. Шпургель. У войну по хатох ходзіла, і людзі, як той собачцы, бургель мне кусок хлеба. Ліпляны. БУРКА ж. Бурнос. Буркой чэловек накрываўса соўсім, толькі від відны. Буркі булі суконные, свое роботы. Маркоўскае. БУРКАЛКА ж. Сцябло чарота. Дзеці нарвуць буркалок і п'юць воду імі. Буда-Лельчыцкая. БУРКІН м. Травяністая расліна, баркун. Вельмо хорошо пахне буркін. От жэлудка его п'юць. Ліпляны. БУРКУН м. Травяністая расліна, баркун. От дзецкой болезні буркун помогае. Зелье з буркуна і тоі от любві дзеўкам бабу даюць. Коб не буркун і не тоя, то була б дзеўка моя. Тонеж. БУРТУН м. Апалонік /лічынка земнаводных/. Му етых буртуноў за хвост да пудкідаемо. Дзяржынск. БУСЛІКІ мн. Расліна, бусельнік. Буслікі сцелюцца по земле. Трэбо, шчоб буслікі вусохлі без сонца, а потомака іх параць і поюць дзіцятко. Лельчыцы. БУСЬКО н. Бусел. На бусько окідзь попала. Данілевічы. Бусько сітку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 157 ▶