Старонка 16
◀ / 157 ▶
прынёс пуд крылом. Тонеж. БУ-ТО займ. Абы-што. Не кей, браце, бу-то. Прыбалавічы. БУХОНЫ прым. Добра выпечаны /хлеб/. Бухоны хлеб з ноздрачкамі. Буда-Лельчыцкая. БУХТА Глыбокае месца на павароце ракі, вір. У рэчной бухці глыбко. Мілашавічы. БУХТА ж. Складка ў плацці. От ужэ дзеўкам достаецца, як бухты прасуюць. Ліпляны. БУЦЕЛ і БУТЭЛ м. Бутля. Настойку робім у бутлох. Тонеж. У бутэл олеі злівалі. Калінаўка. Буцел заткалом затыкаюць. Маркоўскае. Колісь олеі білі і лілі ў бутлы. Тонеж. То я ж поўны буцел бражкі наробіла. Чырвонабярэжжа. БУЯХІ мн. Дурніцы, буякі. По ўсему лесу ростуць буяхі. Падварак. Другі раз жонкі поўные кошэлі буяхоў наберуць. Руднішча. Дзе болоцвіны якіе, там буяхі ростуць. Данілевічы. БУЯШНІК м. Буяковыя сцяблы, зарасці. От буяшніку ўчадзець можно. Тонеж. БЫДЛО н. Буйны рагаты скот. Усю жытку Сохвеін чэловек быдло пасціў. Чэмернае. БЫЦІК-БЫЦІК выкл. Зваротны вокліч да бычкоў. Тонеж. В ВАГА ж. Перакладзіна, бервяно-рычаг у жураўлі. Вага перавагвае крука – і легчэй воду цегаць. Ліпляны. ВАЖКІ прым. Цяжкі. А важкі ў цебе хлеб. Мо не вупекла? Ліпляны. Колоду важкую прыв'ёз. Сярэднія Печы. Некі важкі кошэль, аж ірвоці беруць. Тонеж. Важка жытка була колісь: цэлу зіму смукаюць жонкі кудзелю, слепяцца. Падварак. ВАЖКО прысл. Цяжка. Добрэ мололі на жорвонох, только важко вельмо. У чобоцех важко ходзіць. Мо ву негожые, шо важко седаеце? Мілашавічы. Пеце, людзі горэлочку, А ву гусі воду, Цяжко-важко жыці на чужыне, не маючы роду. З нар. песні. Ліпляны. ВАЗОН м. 1. Пакаёвая кветка. Конопелька – ето вазон. З молодосці ўсе вазоны люб'ю. Ліпляны. 2. Пасудзіна для пакаёвых кветак. Мо зав'яла б грушка, коб ее перэсадзілі ў другі вазон. Падварак. ВАЗОННІК м. Пасудзіна для пакаёвых кветак. Ніяк не ўпрошу ходзяіна зробіць вазонніка на грушку. Ліпляны. ВАЛ м. 1. Доўгі земляны насып. Тонеж. 2. Ніткі з рэштак ільну пасля часання, прадзення. Вупрадзе жонка мучку на тонкіе ніткі, а клоч'е перавальвае на вал. Ліпляны. Во така вусока була ў ее боння дзеруг з прадзьва, з вала. Тонеж. 3. Шмат чаго-небудзь. У лесі ето врэм'е було вал грыбоў. Лохніца. ВАЛОВЫ прым. Зроблены з грубых, тоўстых нітак. Ссукала б шнурэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 157 ▶