валовые да заборсала б чэрэвікі. Ліпляны. Ой, весна-весняночка! Да не вуспалася Мар'яночка, Да сукала шнурэ валовые, Да постолікі лутовые. 3 нар. песні. Там жа.
ВАЛЮША ж. Валяльня. Прадзьво, як рукою обняць, кідаем у валюшу да тоўком. Тонеж
ВАНЧЭС м. Абшклюдаванае бервяно. Ванчэсы чэсалі на чэтыры бокі. Ванчэсы булі з ґантамі. Данілевічы.
ВАРОНАЕ н., субст. прым. Вараная страва. Без воронага – еды нема. Падварак.
ВАРОНКІ мн. Вараная бульба. От, коб воронок з капустою ходзяйка подала. Падварак.
ВАРШАЎКА ж. Гатунак бульбы. Як зварыцца варшаўка – уся ў кашы. Тонеж. Дай ты мне марганкі, то я тобе дам варшаўкі. Мілашавічы.
ВАРЫВО н. Вараная страва. На вечэру варыва сегоні нема. Тонеж.
ВАРЫЎНАЯ прым. Прызначаная для гароднiны /пра бочку/. Капусту шаткуюць у варыўных бочкох. Тонеж.
ВАРЭЙКА ж. Гаршчок. У варэйкох кашу варымо. Вусаў.
ВАРЭНІК м. Піражок з начынкаю. Варэнікі з варэньем пеком. Тонеж. Колісь варэнікі варылі з коноплямі. Ліпляны.
ВАЎДЗЮШКА ж. Рыбка. Не ловаецца рыба: пару ваўдзюшак споймаў і вукінуў. Мілашавічы.
ВАЎНУШКА ж. Грыб, ваўнянка. Поўз поле ростуць на жытнішчэ ваўнушкі. Маркоўскае.
ВЕЕНКА ж. Лапаточка для ачышчэння абмалочанага зерня. Веенкою веелі жыто, грэчку. Ліпляны.
ВЕЗАНОЧКА ж. Снопік ільну. Побером з пенька лён, пов'яжэм везаночкі і стаўлієм іх по штук дзесяць. Тонеж.
ВЕЗЕЛЬ м. Расліна, вязель. На лугу везель росце, роўны з травою. Ліпляны. Везель пахне, а з его мед не беруць пчолы. Тонеж.
ВЕК м. Свядомае чалавечае жыццё. Век свой проробіла на хверме. Ліпляны. На мой век етой кісеты хваціць. Маркоўскае. Ніколі /пры дзеясловах з адмоўем «не»/. Век нічога не скажэ, шчо ў дворэ ці хаці робіцца. Тонеж.
ВЕКОЦЬ м. Вехаць. Колькі не зробіш етых векцеў – і ўсё нема. Падварак.
ВЕЛЬКІ прым. Вялікі. Ложку так вельку шукае, а робіць не хочэ. Дуброва. Ну й велькі ў цебе восковік. Мо гладышэк п'яць можно откінуць? Падварак.
ВЕЛЬМО прысл. Вельмі. От нейке вельмо ўжэ залушчэнэ дзіцятко. Падварак. Парыльнік вельмо заржавеў – трэбо об пудлогу поцерці. Дзяржынск.
ВЕНЕЦ м. Вянок у зрубе. Раньшэ дзев'яць венцоў у хаці клалі: тоўсты лес буў. Тонеж.
ВЕНОК м. Вянок у зрубе. За дзень венок счэпілі – і добрэ. Тонеж. Пляцёнка цыбулі. Плетом у венкі цыбулю або часнык. Ліпляны. Поможы, донько, плесці цыбулю ў венкі. Заберажніца.
81 👁