Старонка 18
◀ / 157 ▶
ВЕРБНА НЕДЗЕЛЯ ж. Вербніца. На вербну недзелю вербу на покуці стаўляць, а на другі дзень, вутром, маці б'е вербою дзеці. Ліпляны. ВЕРОСОВІК м. Баравік, які расце ў верасе. Сегоні кошэль верасовікоў набрала. Тонеж. ВЕРСТАТ м. Варштат /сталярны/, ткацкі станок. Верстат у Рыгора е. Ліпляны. На верстатох кросна ткуць. Сярэднія Печы. ВЕРТУН м. Піражок. З маку му робім вертуны: мешаем цесто, загортаем у его мак – і ў печ. Ліпляны. ВЕРХ м. Макаўка, частка бервяна (дошкі) ад макавіны. У зеллейка от рэзачкі вот такі красны верх. Забраў дзерэво, а верха оставіў. Гузу кладом на перэдок, а верха – на крывулю. Трэбо мешаць гузу й верха, коб коса не була пудлога. Тонеж. 2. Смятана. Верха пускідаюць жонкі, а кісляк у такі мешэчэк да сыр перэтопляюць. Тонеж. ВЕРХОЎЕ н. Верхняе сена ў стагу. Верхоўе скідаюць оддзельно: воно такее чорное стало. Астражанка. ВЕРХУЛЕСЬЕ н. Высокі родны лес. Верхулесье таке, шо й небо не відно. Лельчыцы. ВЕРЧ м. Круглы скрутак лык. Змотае чэловек тры-чэтыры полосы ў верча і плеце з его постолы. Тонеж. З одного верча пару постолоў не сплецеш. Данілевічы. ВЕРЭЛЯ ж. Арэлі. Почэпіты ему верэлю, да нехай отчэпіцца. Вусаў. ВЕРЭЦЕБ м. Забалочаная, топкая мясцовасць. У верэцебі только трава да лоза росце. Падварак. ВЕРЭЦЕНО н. Млён. Верэцено ўстаўліваецца ў скобу на балкі. Маркоўскае. ВЕРЭШЧАКА ж. 1. Рэдкая мучная страва з кавалачкамі сала, каўбасы і свіных рабрынак. На Велікдзень колісь верэшчаку варылі. Маркоўскае. 2. перан. Крыклівы чалавек. А ета ж дзеўка така ўжэ верашчака: пустаў сем собак, так вона іх перакрычыць. Лохніца. ВЕРЭШЧАЦЬ незак.,экспр. Шумець, гаварыць громка і неразборліва. А ні верашчы ты! Падварак. ВЕСЕЛЕЦ м. Журавель. Весельцы на весне прылетаюць. Мілашавічы. ВЕСЕЛУХА ж. Радуга. От веселуха доўгая – будзе дождзь. Спусціласа веселуха да й воду берэ ў балоці. Тонеж. ВЕСЕЛЬНІК м. Удзельнік вяселля. Сват короваем узывае ўсіх весельнікоў. Тонеж. ВЕСНЯНКА ж. Вяснушка. У ее ўвесь відок у веснянкох. Падварак. Прыдзе весна, і ў ее ўвесь відок у веснянкох. Мо кубла ластавок вубірала? Падварак. ВЕСНЯНЫ прым. Вясенні. На весняного Юр'я хвосты пудрэзваюць худобі. Ліпляны. ВЕТКА ж. Травяністая расліна, касач. На веткох такіе длінные зеленые
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 157 ▶